5 траўня 2024, Нядзеля, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі журналіст паранены гранатай у Кіеве

8

Карэспандэнт расейскага тэлеканала РЕН ТВ Станіслаў Грыгор'еў пацярпеў пры выбуху светлашумавой гранаты ў Кіеве.

Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі з падазрэннем на адкрыты пералом нагі, гаворыцца на старонцы тэлеканала ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». У паведамленні ўдакладняецца, што карэспандэнт праграмы «Новости 24» быў паранены падчас запісу рэпартажу, пад ім выбухнула светлашумавая граната.

«Мы стаялі паміж калонамі ўкраінскага спецназа і прысутнымі, каб зрабіць рэпартаж... Спачатку адзін дубль, потым другі і, нарэшце, выбух. Думаю, калі б гэта была баявая, а не светлашумавая граната, то мне сапраўды адарвала б нагу…», - сказаў Станіслаў Грыгор'еў.

Зараз карэспандэнт знаходзіцца ў шпіталі з падазрэннем на адкрыты пералом нагі.

Нагадаем, прыняцце Вярхоўнай Радай законаў, якія ўжо былі названыя грамадскасцю «дыктатарскімі», выклікала новую хвалю пратэстаў ва Украіне. Пасля дзевятага Народнага веча, якое прайшло 19 студзеня ў Кіеве, мітынгоўцы, сярод якіх былі і радыкальна настроеныя актывісты, пайшлі пікетаваць Вярхоўную Раду, але натыкнуліся на мяжу сілавікоў каля стадыёна імя Лабаноўскага. Пачаліся сутыкненні радыкалаў з сілавікамі. Актывісты сталі падпальваць міліцэйскія аўтамабілі. Тыя ў сваю чаргу ўжылі вадамёты і гумовыя кулі. З абодвух бакоў - дзесяткі параненых. ЗША і ЕЗ заклікалі пачаць перамовы з усімі бакамі, каб вырашыць праблему палітычнага супрацьстаяння, разгледзець патрабаванні пратэстоўцаў і прадухіліць эскалацыю гвалту. Прэзідэнт Віктар Януковіч зноў прапанаваў правесці «круглы стол» з удзелам апазіцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках