6 траўня 2024, панядзелак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чарнаўцах пачаўся штурм абладміністрацыі

15

Мітынгоўцы крычаць «Ганьба», «Папіева ў адстаўку», «Гэта наша памяшканне».

Каля будынка аблдзяржадміністрацыі цяпер знаходзіцца каля 500 чалавек. Журналісты і дэпутаты спрабавалі трапіць праз цэнтральныя дзверы, але сілавікі нікога не пусцілі. Пасля гэтага пратэстоўцы выламалі бакавыя дзверы, разбілі два вокны, піша zn.ua.

Фото: bukinfo.com.ua

У холе АГА стаіць прыкладна 20-30 байцоў унутраных войскаў. Сярод мітынгоўцаў пераважна мужчыны і маладыя хлопцы. Большасць з іх у масках, твары прыкрытыя шалікамі.

На статуі «львоў» павесілі плакаты. Пазней актывісты разбілі вокны на цэнтральных дзвярах, знялі шыльду Чарнавіцкая абласная АГА. Міліцэйскія шчыты, якія прыкрывалі ўваходныя дзверы, натоўп ужо выкінуў.

Фото: molbuk.ua

Праваахоўнікі распылялі слёзацечны газ, шматлікім актывістам стала дрэнна. Зараз мітынгоўцы чакаюць дапамогі медыкаў.

Нагадаем, у чацвер у шэрагу абласных цэнтраў заходняй і цэнтральнай Украіны прайшлі акцыі пратэсту супраць гвалту з боку сілавікоў у адносінах да ўдзельнікаў Еўрамайдана на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. У Роўна, Львове, Жытоміры пратэстоўцы занялі будынкі абладміністрацыі.

Фото: Олександр Ткачук
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках