6 траўня 2024, панядзелак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калгасам «напнуць лейцы напоўніцу»

57
Калгасам «напнуць лейцы напоўніцу»

Лукашэнка абяцае бліжэйшым часам «прааналізаваць эфэктыўнасць арганізацыі працы сельгаспрадпрыемстваў».

У пятніцу ў Менску падчас цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафэсара навуковым і навукова-педагагічным работнікам Лукашэнка закрануў тэму беларускага АПК, паведамляе ягоная прэс-служба.

"Цяпер камісія на чале з прэм'ер-міністрам будзе працаваць над праблемамі вёскі. Мы вылучым асноўныя праблемы, напнем лейцы напоўніцу ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах", - сказаў правадыр.

"Таму што там трошкі ўжо нядбайнасць пайшла. З дысцыплінай разбярэмся, паглядзім на арганізацыю і асабліва звернем увагу на эканоміку сельгасвытворчасцяў", - працягнуў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, за апошнія гады дзяржава нямала зрабіла для гэтай сфэры, далейшае ж павышэнне эфектыўнасці ў АПК, зніжэнне выдаткаў вытворчасці шмат у чым залежыць і ад укладу навукоўцаў." Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што захаванне магутнага сельскагаспадарчага сэктара надзвычай важнае і для развіцця краіны ў цэлым. Адпаведна, патрэбныя кваліфікаваныя кадры, якія будуць працаваць у вёсцы", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле яе звестак, дыктатар таксама падкрэсліў, што цяпер на першае месца ва ўсіх галінах выходзяць не аб'ёмы, а якасць выраблянай прадукцыі. "Патрэбныя якасныя аб'ёмы. Тых тэмпаў росту ў 10-11 %, як у нас зусім нядаўна было, ужо не будзе. Трэба сёння звярнуць увагу на якасны рост эканомікі", - заявіў Лукашэнка.

"Таму што можам шмат вырабіць, але не рэалізаваць. Патрабаванні ўзраслі да прадукцыі на сусветным рынку. Я ўпэўнены, што ў Акадэміі навук гэта разумеюць, і бліжэйшым часам мы разам здолеем прасунуцца ў гэтым кірунку", - дадаў ён.

"Мы будзем ухіл рабіць на практычную навуку, якая дае развіццё вытворчасці. Фундаментальную навуку мы не адкідаем, але мы не будзем ісці такім фронтам, як за савецкім часам", - заявіў беларускі правадыр.

"Мы будзем падтрымліваць фундаментальную навуку, якая патрэбна нам і вынікі якой можна прадаць іншым. На гэтым будзем грунтавацца. Будзе большы прагматызм у сфэры развіцця навукі", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках