2 траўня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Запарожжы штурмуюць адміністрацыю

21
У Запарожжы штурмуюць адміністрацыю

У Запарожжы каля будынку абласной адміністрацыі праходзіць мітынг у падтрымку кіеўскага Еўрамайдану.

У мітынгу бяруць удзел некалькі тысяч чалавек, іх колькасць павялічваецца. Уваход у абласную адміністрацыю ахоўваюць супрацоўнікі спецпадраздзялення «Беркут», паведамляе Цензор.нет.

Да мітынгоўцаў выйшаў губернатар Аляксандр Пеклушэнка, паспрабаваў супакоіць і заявіў, што ён з Партыяй рэгіёнаў жыў і гатовы з ёй памерці. І сыходзіць у адстаўку і выходзіць з Партыі рэгіёнаў ён не мае намеру. Пасля гэтага быў асвістаны і пад крыкі «У адстаўку! Ганьба!» сышоў у будынак АА.

Арганізатары мітынгу заяўляюць, што застаюцца ля будынка адміністрацыі да раніцы.

«Калі Аляксандр Пеклушэнка (губернатар) не зніме з сябе паўнамоцтвы - мы ўсе разам пойдзем да яго «на прыём», - заявілі актывісты.

Група перамоўшчыкаў пайшла да Пеклушэнкі з патрабаваннямі, каб ён зняў з сябе паўнамоцтвы і парваў партбілет.

У будынак не пусцілі шматлікіх журналістаў, прайсці ўдалося ў асноўным праўладным СМІ.

Пасля гэтага пачаўся штурм. Міліцыя кідае ў натоўп газавыя гранаты. Народ скандуе: «Фашысты».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках