2 траўня 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары выйдуць на мітынг у Сімферопалі

14
Крымскія татары выйдуць на мітынг у Сімферопалі

Меджліс крымска-татарскага насельніцтва мае намер правесці мітынг з заклікам спыніць кровапраліцце і ўсталяванне дыктатуры ва Украіне.

Ён пройдзе ў цэнтры Сімферопаля 28 студзеня. Крымскія татары выступаюць за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці краіны, адмену прынятых 16 студзеня антыдэмакратычных законаў і аднаўленне правоў крымскіх татараў. Аб гэтым паведамляеццана афіцыйным сайце Меджліса.

«Мы адрэагавалі на многія звароты крымскіх татараў і не толькі крымскіх татараў, якія паступаюць у адрас Меджліса крымска-татарскага народа. У гэтай сувязі Меджліс пастанавіў правесці 28 студзені 2014 года на цэнтральнай плошчы Сімферопаля а 12.00 мірны мітынг, асноўным лозунгам якога будзе заклік спыніць кровапраліцце і спаўзанне Украіны да дыктатуры», - заявіў старшыня Меджліса Рэфат Чубараў паводле вынікаў пазачарговага пашыранага пасяджэння, якое прайшло 25 студзеня.

«Мы хочам, каб драматычныя падзеі ў Кіеве і іншых абласцях Украіны паслужылі сапраўдным урокам і для крымскіх уладаў. Мы стаміліся ўжо заклікаць крымскую ўладу выконваць правы крымскіх татараў. Нашы заклікі да рэальнага дыялогу так і засталіся не пачутымі ўладай. Практычна няма ніводнай сферы, у якой хаця б у мінімальнай меры, выконваліся правы крымскіх татараў. Таму на мітынгу, які павінен адбыцца, мы таксама апублікуем план нашых дзеянняў на бліжэйшыя месяцы. Гэта будзе зроблена адкрыта і сумленна, каб дапамагчы крымскай ўладзе раз і назаўсёды адмовіцца ад заганнай практыкі імітацыі дыялогу з грамадствам», - заявіў Чубараў.

Як адзначаецца ў паведамленні, падчас пасяджэння чальцы Меджліса і кіраўнікі рэгіянальнага Меджліса прааналізавалі прычыны палітычнага крызісу ва Украінеі магчымыя наступствы нарастаючай эскалацыі гвалту ва Украіне, якая ўжо прывяла да чалавечых ахвяр. Пераважная большасць выступоўцаў адзначылі, што «ўся адказнасць за кровапраліцце і гвалт у краіне цалкам ляжыць на органах улады, чыя непаслядоўнасць у знешняй палітыцы і рэпрэсіўная палітыка ў адносінах да ўдзельнікаў мірных сходаў паслужылі прычынай масавых выступаў грамадзян Украіны як у Кіеве, так і ў многіх рэгіёнах Украіны».

Чальцы Меджліса таксама асудзілі адкрыты наступ з боку народных дэпутатаў - чальцоў фракцый Партыі рэгіёнаў і Камуністычнай партыі Украіны на фундаментальныя правы і свабоды чалавека, «якія выявіліся ў прыняцці імі з цынічным невыкананнем парламенцкіх працэдур і дэмакратычных прынцыпаў дыктатарскіх законаў, якія супярэчаць Канстытуцыі Украіны і міжнародным абавязкам Украіны».

Нагадаем, пратэсты супраць зрыву падпісання Пагаднення аб Асацыяцыі з ЕЗ ва Украіне працягваюцца ўжо больш за два месяцы. 22 студзеня адбыліся найбольш сур'ёзныя сутыкненні паміж прыхільнікамі апазіцыі і сілавікамі. На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве пачалася чарговая жорсткая зачысткадэманстрантаў. Спецназ і ўнутраныя войскі атакавалі барыкады, збудаваныя прысутнымі. Наступ суправаджаўся стрэламі. Сілавікі выйшлі за лінію згарэлых два дні таму аўтобусаў. Людзі спрабавалі ўцячы, аднак міліцыянты іх даганялі і збівалі.

У выніку сутыкненняў, як мінімум, трое чалавек забітыя, некалькі сотняў атрымалі раненні. Дваіх дэманстрантаў, сярод якіх - беларус Міхаіл Жызнеўскі, застрэлілі сілавікі. Адзін з пратэстуючых зваліўся з каланады і памёр у рэанімацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках