27 красавiка 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

104-гадовы канадзец устанавіў сусветны рэкорд у плаванні

11
104-гадовы канадзец устанавіў сусветны рэкорд у плаванні

На чэмпіянаце ветэранаў плавання «Мастэрс» у Канадзе 104-гадовы Джарын Цымерман устанавіў адразу два сусветныя рэкорды ў адзін дзень.

Пра гэта паведамляе Федэрацыя плавання Украіны са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Мужчына пабіў сусветны рэкорд на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем (2:52.48) і 50 м на спіне (3:09.55) ва ўзроставай катэгорыі 100-104 гады. Такім чынам Джарын Цымерман стаў самым узроставым рэкардсменам свету ў плаванні, піша «Новы рэгіён».

«Я - першы сусветны рэкардсмен у плаванні, якому 104 гады. Бо ў гэтай узроставай катэгорыі ў мяне проста няма канкурэнтаў, - сказаў Цымерман журналістам. - Для мяне плаванне - гэта выклік. Менавіта таму я да гэтага часу плаваю».

У лютым канадцу споўніцца 105 гадоў. Праз сталага рэкардсмена Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA), верагодна, прыйдзецца ўвесці ў «Мастэрс» новую ўзроставую групу - 105-109 гадоў. Бо пакуль найстарэйшымі сярод ветэранаў лічацца спартоўцы 100-104 года.

Джарын Цымерман пачаў удзельнічаць у спаборніцтвах ва ўзросце 79 гадоў. На працягу сваёй плавальнай «кар'еры» ён здабыў 160 медалёў. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету ў Эдмантане, калі мужчыну споўнілася 100 гадоў, ён пабіў адразу чатыры сусветныя рэкорды.

Фота: nr2.ru

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках