26 красавiка 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пахаваннем беларускага героя Майдана сачылі невядомыя на «Жыгулях»

18
За пахаваннем беларускага героя Майдана сачылі невядомыя на «Жыгулях»

Невядомыя людзі ў цывільным сачылі за пахаваннем забітага ў Кіеве Міхаіла Жызнеўскага.

Пад Гомелем, на могілках вёскі Знамя Працы, учора пахавалі Міхаіла Жызнеўскага, забітага 22 студзеня на Майдане. Пахаваць маладога чалавека планавалі ў 12 гадзін, але толькі ў 19 гадзін вечара машына з яго целам змагла прайсці беларускую мяжу.

На пахаванне сабраліся родныя Міхаіла Жызнеўскага, грамадскія актывісты з Гомеля і Менска, журналісты - усяго каля 40 чалавек, перадае «Белсат».

Хаваць Міхаіла Жызнеўскага прыйшлося ўжо пасля заходу сонца. Магілу асвятлялі толькі пражэктары відэааператараў і фары аўтамабіляў.

На зваротным шляху некаторыя з аўтамабіляў, якія ехалі з пахавання, спыняў супрацоўнік ДАІ і правяраў дакументы, маўляў, звычайная праверка на дарозе. Побач з даішнікамі стаялі некалькі чалавек у цывільным.

Яшчэ перад тым, як прывезлі Міхаіла Жызнеўскага, да могілак пад'ехалі невядомыя «Жыгулі» і спыніліся непадалёк. Актывісты вырашылі пацікавіцца, хто прыехаў і не вырашаецца выйсці з машыны. Але аўто ад'ехала, калі актывісты пачалі да яго падыходзіць. Пасля пахавання гэтыя самыя «Жыгулі» стаялі на выездзе з вёскі.

Міхаіл Жызнеўскі, якому 26 студзеня споўнілася б 26 гадоў, быў забіты стрэлам у сэрца 22 студзеня падчас беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Фота: «Белсат»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках