27 красавiка 2024, Субота, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цела Міхаіла Жызнеўскага трымаюць на мяжы

40
Цела Міхаіла Жызнеўскага трымаюць на мяжы

Труну з целам загінулага ў Кіеве гамельчука ўсё яшчэ знаходзіцца на ўкраінска-беларускай мяжы.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці Міхаіла Жызнеўскага Ніна Васільеўна.

Сваякі кажуць, што нават калі будзе цёмна, пахаванне трэба скончыць сёння, бо нельга пакідаць пустую магілу, якую ўжо выкапалі. Яны гатовыя праводзіць пахаванне пры святле фар.

Нагадаем, 26 студзеня ў Кіеве адбылася паніхіда па Міхаілу Жызнеўскаму і памінальнае шэсце. Тысячы людзей прыйшлі, каб ушанаваць памяць загінулага беларуса. На развітанні былі таксама лідары ўкраінскай апазіцыі Віталь Клічко, Арсень Яцэнюк, Алег Цягнібок. Падчас памінальнага шэсця людзі ў Кіеве скандавалі «Герой» і «Дзякуй, Беларусь!»

Міхаіл Жызнеўскі быў забіты на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве стрэлам у сэрца 22 студзеня.

Жызнеўскі доўгі час жыў ва Украіне, быў чальцом арганізацыі УНА-УНСО і моладзевага крыла партыі Віталя Клічко «Удар». Паводле афіцыйнай версіі, Міхаіл быў забіты паляўнічай куляй невядомым. Куля трапіла ў аорту ля сэрца.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках