8 траўня 2024, Серада, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклоўскі «вертыкальшчык» незаконна закупляў кароў з Сербіі

12
Шклоўскі «вертыкальшчык» незаконна закупляў кароў з Сербіі

Першы намеснік старшыні Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта трапіўся на хабары.

Чыноўнік, які таксама з'яўляўся начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, абвінавачваецца ў атрыманні хабару ў 700 тыс. расейскіх рублёў, атрыманых за арганізацыю пастаўкі ў Беларусь буйной рагатай жывёлы з Сербіі на загадзя нявыгадных умовах. Пра гэта паведаміў аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

«Следствам устаноўлена, што службовая асоба, якая займае адказнае становішча, дзейнічаючы ўзгоднена з прадстаўнікамі названай кампаніі, аказваючы ім сваё заступніцтва, за хабар арганізавала заключэнне кіраўнікамі шэрагу сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Шклоўскага раёна кантрактаў на пастаўку буйной рагатай жывёлы, выгадаванай на тэрыторыі Сербіі, з названай фірмай», - гаворыцца ў паведамленні.

У Следчым камітэце растлумачылі, што па патрабаванню службовай асобы райвыканкама, кантракты былі заключаныя на загадзя нявыгадных для беларускіх прадпрыемстваў умовах: 100% перадаплата без правядзення адбору жывёл і пастаноўкі іх на каранцін. Пасля, абавязацельствы па дадзеных кантрактах выкананыя не былі.

У мэтах выканання кантрактаў на рахунак камерцыйнай фірмы было пералічана больш як Br17 млрд., атрыманых сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў рамках дзяржаўнага мэтавага крэдытавання. Частка гэтай сумы, у памеры 700 тыс. расейскіх рублёў, пасля іх атрымання наяўнымі праз расейскую кампанію, была перададзеная ў якасці хабару першаму намесніку старшыні Шклоўскага выканкама.

«Дзеянні службовай асобы выканкама ў канчатковай рэдакцыі абвінавачвання кваліфікаваныя следствам як перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, замах на атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Дзеянні кіраўнікоў камерцыйнай фірмы Магілёва кваліфікаваныя як дапамаганне ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры», - падкрэслілі ў Следчым камітэце.

Усе чацвёра абвінавачаных заключаныя пад варту.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках