30 красавiка 2024, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Пуцін не змог прадугледзець, што Майдан пераможа

19
Андрэй Іларыёнаў: Пуцін не змог прадугледзець, што Майдан пераможа

Вядомы эканаміст, экс-дарадца Уладзіміра Пуціна мяркуе, што прэзідэнт РФ не змог прадугледзець украінскага Майдану.

Пра гэта Андрэй Іларыёнаў сказаў у эфіры Hromadske TV, паведамляе тэлеканал «24».

«Уладзімір Пуцін не памыліўся ці амаль не памыліўся, добра прадказаў паводзіны значнай часткі ўкраінскіх палітычных элітаў, украінскай бюракратыі, якая была ў меру карумпаванай, баязлівай, у многіх выпадках паводзіла сябе як «пятая калона», - адзначыў ён.

Пры гэтым, са слоў Іларыёнава, Пуцін памыліўся наконт украінскага грамадства.

«Ён не прадугледзеў украінскага Майдану. Ён не змог прадугледзець, што Майдан будзе стаяць тры месяцы. Ён не змог прадугледзець, што Майдан зможа перамагчы. Ён не змог прадугледзець, што Майдан будзе супраціўляцца і яго не спалохаюць ні пабоі, ні пагрозы з боку заканадаўства, прынятыя 16 студзеня, ні тэрор», - сказаў палітык.

Іларыёнаў адзначыў, што Пуцін не змог гэтага прадбачыць, і таму «ўжываў з кожным разам больш жорсткія меры». Ён дадаў, што Пуцін не разумеў, што такое ўкраінскае грамадства ні год таму, ні цяпер.

Нагадаем, 30 лістапада 2013 года а 04:00 ночы каля 300 супрацоўнікаў «Беркута» пачалі штурм мітынгоўцаў, якія знаходзіліся на Майдане Незалежнасці. У асноўным на Майдане да таго часу заставаліся студэнты. Разгон быў жорсткім, сілавікі білі людзей нагамі і дубінкамі, збівалі ляжачых і гналі разагнаных актывістаў нават за межамі Майдана.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках