29 красавiка 2024, панядзелак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для наведвальнікаў канцэрту Элтана Джона пусцяць бясплатныя аўтобусы

4
Для наведвальнікаў канцэрту Элтана Джона пусцяць бясплатныя аўтобусы

Маршрут руху аўтобусаў: «Менск-Арэна» - ГЦ «Замак» - ст.м. Няміга - ст. м. пл. Леніна.

6-га лістапада ў «Менск-Арэне» выступіць Элтан Джон са сваім бэндам. Пасля канцэрта шэсць аўтобусаў радыё Unistar падвязуць прыхільнікаў брытанскага спевака да метро, піша «Інтэрфакс».

Кожны меламан, які хоць раз бываў на канцэрце ў «Менск-Арэне», ведае, як нялёгка дабрацца адтуль да цэнтра горада, асабліва калі няма асабістага аўтамабіля. «Менск-Арэна», самая буйная канцэртная пляцоўка горада, ўмяшчае да 15 тысяч чалавек. Канцэрт Элтана Джона абяцае быць аншлагавым. А гэта значыць, што автобусы-«адзінкі», якія традыцыйна дапамагаюць аматарам музыкі даехаць да метро, будуць перапоўненыя.

Увечары 6-га лістапада радыё Unistar, інфармацыйны партнёр канцэрту Сэра Элтана Джона ў Менску, накіруе шэсць дадатковых гарадскіх аўтобусаў да «Менск-Арэны». Першы аўтобус адправіцца ад прыпынку гарадскога транспарту ля «Менск-Арэны» адразу пасля заканчэння канцэрта. Аўтобусы будуць рабіць прыпынкі ля ГЦ «Замак», ст.м. Няміга і ст.м. пл. Леніна. Праезд у аўтобусах Unistar будзе бясплатным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках