29 красавiка 2024, панядзелак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не будзе весці перамовы з тэрарыстамі

4
Украіна не будзе весці перамовы з тэрарыстамі

Весці перамовы з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР бесперспектыўна.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцэюк. З ягоных слоў, Украіна не бачыць перспектыў у дыялогу з прадстаўнікамі самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Арсень Яцэнюк падкрэсліў неабходнасць правядзення перамоў ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе краіны ў жэнеўскім фармаце. Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні ўрада 5 лістапада, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

"Што датычыць перамоваў, то ў чарговы раз падкрэсліваю: з імі [сепаратыстамі] за стол двухбаковых перамоваў садзіцца бесперспектыўна, - сказаў Яцэнюк. - Адзін з самых эфектыўных і рэальных фарматаў - гэта жэнеўскі фармат, які прадугледжваў удзел ЗША, Еўрапейскага Звязу, Украіны і нашага паўночнага геаграфічнага суседа. Калі слова даяце - яго выконваць трэба. Я так бачу, у іх з гэтым цяжка".

Нагадаем, першапачаткова перамовы аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе праходзілі ў Жэневе (Швейцарыя) пры ўдзеле прадстаўнікоў Украіны, Расеі, ЗША і ЕЗ. Пазней была сфармаваная кантактная група з прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЕ, вынікам сустрэч якіх стала замірэнне на Данбасе, дасягнутае ў Менску 5 верасня. З тых часоў сепаратысты і ўкраінскі бок неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў парушэнні дамоўленасцей.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках