29 красавiка 2024, панядзелак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Донары крыві жывуць на 5-8 гадоў даўжэй

22

Актыўнае донарства карыснае для здароўя, бо спрыяе крыватвору і паляпшае імунітэт.

Паводле звестак даследавання Сусветнай арганізацыі аховы здароўя людзі, якія пастаянна здаюць кроў, жывуць у сярэднім на 5 - 8 гадоў даўжэй іншых.

Донары таксама ўстойлівыя да страт крыві пры аварыях і няшчасных выпадках, паведамляе 24tv.ua.

Актыўнае донарства карыснае для здароўя, бо спрыяе крыватвору і паляпшае імунітэт. У пастаянных донараў зніжаецца рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Бо шкодныя злучэнні, праз якія ўзнікаюць гэтыя хваробы, не паспяваюць назапашвацца ў крыві. Людзі, якія здаюць кроў, могуць быць спакойныя за сваё здароўе, таму што яны сістэматычна праходзяць абследаванне і робяць поўны аналіз крыві. Гэта дапамагае выявіць любыя захворванні на ранніх стадыях.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках