29 красавiка 2024, панядзелак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэліна Джолі хоча стаць палітыкам

7
Анджэліна Джолі хоча стаць палітыкам

Галівудская акторка прызналася, што адкрытая для палітычнай дзейнасці.

Анджэліна Джолі ў сваім інтэрв'ю часопісу Vanity Fair распавяла, што не супраць стаць палітыкам. На думку акторкі, той факт што яна дапамагае ад імя ААН мноству людзей, ужо кажа пра яе важную палітычную ролю. Што тычыцца непасрэдных пасад, якія яна можа заняць, то пакуль Анджэліна такую магчымасць не разглядала, хоць не адмаўляе што і такое магчыма, піша «Корреспондент».

Цяпер Джолі вядзе актыўную дабрачынную дзейнасць, а з 2001 года да таго ж з'яўляецца паслом добрай волі Упраўлення Вярхоўнага камісара ў справах бежанцаў ААН. Дзякуючы актыўнай грамадзянскай пазіцыі актрыса набыла значную вагу ў палітыцы і была запрошаная для дакладу на Сусветны эканамічны форум у Давосе (2005 г.), а таксама правяла шэраг выступаў і перамоў на буйных палітычных сустрэчах у ЗША і Еўропе.

У 2014 годзе каралева Вялікабрытаніі прысвоіла Анджэліне ганаровы тытул кавалерственнай дамы ў сувязі з узнагароджаннем яе ордэнам Святога Міхаіла і Святога Георгія за службу інтарэсам замежнай палітыцы Вялікабрытаніі і ўдзел у глабальнай кампаніі барацьбы супраць сэксуальнага гвалту ў зоне вайсковых канфліктаў.

Фота: WireImage

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках