29 красавiка 2024, панядзелак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую лінейку адзення для Снуп Дога стварыў мастак з Віцебска

5

Сусветна вядомы рэпер захапляецца творчасцю беларускай каманды вулічных мастакоў з Віцебска.

Мастак Arty Boorj, які стварыў лінейку беларускай вопраткі «Snoop Loves Belarus» для сусветна вядомага рэпера запэўніў, што рэпер сапраўды любіць Беларусь. Снуп Дог ведае пра іх арт-групу HoodGraff ужо больш за год і сочыць за іх творчасцю.

- Ці сапраўды «Снуп любіць Беларусь»?

- Безумоўна! Вядома, ён пра Беларусь ведае: ён асабіста ўхваляў мой дызайн і цяпер ва ўсім свеце пачаўся продаж тавараў з беларускім арнаментам.

- Хто яму распавёў пра нашу краіну?

- Гэта было з нашай падачы. Ён даўно сочыць за нашай творчасцю, бо мы - вулічныя мастакі з Віцебска. З верасня мінулага года ён добра ведае пра нас і дакладна ведае пра Віцебск.

- Што вы яму распавядалі пра Беларусь?

- Мы расказвалі пра Віцебск. Яго ўразіла фатаграфія, дзе мясцовы нарад міліцыі назірае за тым, як мы малюем Боба Марлі. Ён гэтым захапляўся, маўляў, як гэта ўвогуле магчыма, і казаў, маўляў, калі б у іх у горадзе Лонг Біч гэта адбывалася, то гэта «парвала» бы ўсю Амерыку. Гэта яго вельмі здзівіла. Раней, мне здаецца, ён наогул не ведаў пра Беларусь і не разумеў, што гэта за слова.

- Ці ведае ён аб рэальнай сітуацыі ў краіне, пра тое, што ў нас дыктатура?

- Не, таму што нас не хвалюе інфармацыйная вайна з удзелам Расеі, ды і Снуп Дог таксама супраць яе, таму мы стараемся не прымаць ніякага боку - мастацтва павінна заставацца па-за палітыкай.

- Але вы ж з Беларусі, не з Расеі - і вы як раз гэта і падкрэслілі, стварыўшы самабытныя тавары нацыянальнай тэматыкі.

- Так, і гэта было зроблена для ўмацавання беларускага духу. Хацелася вельмі гучна крыкнуць свету пра тое, што ёсць такая краіна - Беларусь, што мы існуем. Мы наогул заўсёды ўсяляк спрабуем нагадаць пра Беларусь пры любым магчымым выпадку, стварэнне падобнай лінейкі было адным з такіх крокаў.

- Што вас натхніла на стварэнне лінейкі з выкарыстаннем беларускага арнаменту?

- Я пачаў маніторыць, як можна прывязаць лінейку адзення да Беларусі. Трэба было б па-добраму нагадаць пра краіну. Таму я ўзяў самае народнае, што ёсць - гэта беларускі арнамент.

- Вы з Віцебска, але цяпер знаходзіцеся ў Расеі. Для чаго вы туды паехалі, якія вашы далейшыя планы?

- Мы цяпер знаходзімся з жніўня ў Пецярбургу. Мы пераехалі для рэалізацыі нашых творчых планаў, і гэтыя планы збыліся - мы робім «легалайз» графіці ў в Піцеры. З нашай падачы ў горадзе з'явіўся вялікі партрэт Віктара Цоя, прайшло бурнае абмеркаванне з губернатарам, які выйшаў з намі на сувязь. Пасля двух сустрэч нам было выдзелена 102 пляцоўкі для вулічнай творчасці. Цяпер мы думаем, што рабіць далей, куды рухацца, думаем над другой лінейкай беларускага адзення.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках