28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўвяла ва Украіну новыя танкі

51
Расея ўвяла ва Украіну новыя танкі

Ва Украіну перакінутыя 32 танкі і 16 гаўбіц. Заходнія СМІ кажуць пра аднаўленне адкрытай вайны.

Расея працягвае перакідваць свае войскі на тэрыторыю Украіны, акупаваную тэрарыстамі.

Пра гэта ў пятніцу на традыцыйным брыфінгу распавёў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе Украінская праўда.

«У зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі з тэрыторыі РФ не спыняюцца пастаўкі вайсковай тэхнікі і жывой сілы», - сказаў Лысенка. «У прыватнасці ўчора з тэрыторыі Расеі ў напрамку горада Красный Луч Луганскай вобласці зафіксаванае перасоўванне вайсковай тэхнікі ў складзе 32 танкаў, 16 гаўбіц Д30 і 30 Камазаў з боепрыпасамі і жывой сілай», - паведаміў ён. Таксама ён пацвердзіў, што ў чацвер праз пункт пропуску «Ізварын» з тэрыторыі РФ ва Украіну зайшла калона грузавікоў, сярод якіх зафіксаваныя 3 перасоўныя радыёлакацыйныя станцыі.

«Перадыслакацыя тэхнікі і расейскіх наймітаў у лініі фронту надалей вядзецца. Сілы АТА рыхтуюцца да адэкватных дзеянняў любога развіцця сітуацыі», - сказаў Лысенка.

Раней паведамлялася, што ў Данецку, Макееўцы і Снежным сярод прарасейскіх баевікоў актыўна распаўсюджваюцца чуткі пра запланаваны маштабны наступ расейска-тэрарыстычных войскаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«У Пятроўскім раёне Данецка баевікі падцягваюць на пярэдні край цяжкае ўзбраенне. Для перавозкі жывой сілы і боепрыпасаў выкарыстоўваецца ў тым ліку грамадзянскі аўтатранспарт, адабраны ў насельніцтва і мясцовых прадпрыемстваў», - адзначыў эксперт.

Паводле звестак групы «Інфармацыйны супраціў», тэрарысты спрабуюць ушчыльную падысці да Дэбальцэва Данецкай вобласці.

У чацвер вечарам прэзідэнт РФ правёў тэрміновую нараду Савета нацбяспекі краіны перад сваёй працяглай замежнай камандзіроўкай ў Кітай і Аўстралію.

Гэта можа азначаць аднаўленне Расеяй вайны ва Украіне ўжо бліжэйшымі выходнымі, напісала сёння польская Gazeta Wyborcza.

Фота з архіву

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках