28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс заклікае ўлады прызнаць факт дэвальвацыі

16
Бізнэс заклікае ўлады прызнаць факт дэвальвацыі

Дзелавыя колы Беларусі крытычна ацэньваюць дзеянні дзяржорганаў у рамках мер стабілізацыі сітуацыі на фінансавым і валютным рынках.

Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, сябра Савета ў развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі Аляксандр Швец.

З ягоных слоў, бізнэс разумее, што Беларусь пакутуе ад сітуацыі ў эканоміцы Расеі, складанай геапалітычнай абстаноўцы. «Мы гатовыя падзяліць гэтыя складанасці з дзяржавай. Але давайце ўсё рабіць зразумелымі і празрыстымі спосабамі. Весці дыялог, а не слухаць маналог», - заявіў Швец у гутарцы з карэспандэнтам tut.by.

Са слоў эксперта, у гэтыя дні дзяржорганы выдаюць адзін дакумент за адным, але амаль усе яны выклікаюць неразуменне ў бізнэсу. «Бізнэс мяркуе, што такія паводзіны дзяржорганаў непрымальныя», - заявіў ён.

22 снежня, бізнэс-саюзы Беларусі абмяркоўвалі сітуацыю, і існую абстаноўку і прыйшлі да агульнага меркавання, што спробы дзяржавы такімі інструментамі развязаць узніклыя праблемы толькі пагаршаюць становішча сярод суб'ектаў гаспадарання як дзяржаўнай, так і прыватнай формы ўласнасці.

«Навошта рабіць выгляд, што ў нас няма ніякай дэвальвацыі? Навошта адмаўляць тое, што ўжо адбылося? Назад дарогі няма, гэта трэба прызнаць», - сказаў Швец. «Я ўжо казаў, што трэба правільна абраць час і спосаб для дэвальвацыі. Магу зрабіць выснову, што час выбралі правільны, а вось інструментарый ў выглядзе 30-адсоткавага збору, які спараджае цэлы комплекс праблем у эканоміцы, - не. У прыватнасці, у нас фармуецца ценявы валютны рынак, рознасць у 30% паміж купляй і продажам валюты стварае складанасці як для экспарцёраў, так і імпарцёраў», - дадаў ён.

Аляксандр Швец адзначыў, што «мараторый на рост коштаў на спажывецкія тавары лагічна было б звязаць з мараторыем на рост ставак па раней выдадзеных крэдытах, але мы назіраем цяпер іншую тэндэнцыю».

Лідэр бізнэс-саюзу мяркуе, што дзяржаўныя СМІ залішне тыражуюць меркаванне аб рвачах-прадпрымальніках. «Карэспандэнты павінны разабрацца ў сітуацыі, спытаць у бізнэсу, які сабекошт прадукцыі. Можа, тады высвятляць, навошта імпарцёры павышаюць кошты. Яны павінны закласці ў кошт тавару курс, умоўна кажучы, у 11 000 рублёў, а купіць даляр за 14 500 рублёў. А ім кажуць, што нельга павышаць кошты, але бізнэс жа павінен неяк мінімізаваць страты, прадпрыемствам таксама трэба плаціць заробак сваім супрацоўнікам», - сказаў Швец.

«Калі ўлады хацелі спыніць ажыятаж на тэлевізары і халадзільнікі, то, на мой погляд, рост коштаў прапарцыйны паслабленню курсу рубля іх бы спыніў. Калі дзяржава хацела б прадаць больш «Гарызонтаў» і «Атлантаў», то на правах ўласніка названых прадпрыемстваў мела права не павышаць кошты на іх і такім чынам павялічыць сваю долю на рынку. Хай людзі б самі выбіралі, што лепш - «Гарызонт» ці ўмоўны «... анасонік», - кажа кіраўнік бізнэс-саюза. Ён называе паводзіны Мінгандлю «залішне жахлівымі», а закрыццё магазінаў - «паспешлівымі пастановамі».

Кіраўнік БНПА звярнуў увагу, што не выконваецца Дырэктыва № 4 аб развіцці прадпрымальніцтва: перш чым прымаць нейкую важную пастанову, дзяржорганы павінны пацікавіцца меркаваннем на ягоны конт у бізнэс-асацыяцый.

Бліжэйшым часам бізнэс-саюзы маюць намер адправіць лісты ў адрас кіраўніцтва ўрада, Нацбанка і адміністрацыі Лукашэнкі з мэтай выказаць пазіцыю дзелавых колаў на гэты конт і ўнесці прапановы ў выкарыстанні тых інструментаў, якія дапамогуць пераадолець крызісныя з'явы ў нашай эканоміцы.

«Яшчэ раз падкрэслю, абсалютная большасць бізнэсу гатовая да дыялогу з дзяржавай, гатова несці сваю частку выдаткаў, гатова садзейнічаць выпрацоўцы мер у развязванні складанай сітуацыі. Але на базе тых інструментаў, якія не блакуюць дзейнасць, а даюць больш магутны штуршок да пераадолення складанай сітуацыі», - рэзюмаваў Швец.

Нагадаем, 19 снежня быў уведзены часовы (да 1-га лютага 2015 г.) 30-адсоткавы збор на куплю валюты і для прадпрыемстваў, і для грамадзян, якія купляюць валюту ў банках. Акрамя таго, узняты для суб'ектаў гаспадарання да 50% нарматыў абавязковага продажу валютнай выручкі і да 1 студзеня 2015 банкам дазволена не выконваць патрабаванне Нацбанка аб максімальнай стаўцы ў крэдытах рэзідэнтам.

Акрамя таго, на мінулым тыдні Мінгандаль закрыў крамы, у якіх было мала айчынных тавараў. Пад раздачу трапілі крамы, якія прадаюць бытавую тэхніку, абутак і плітку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках