28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тэхнабанк» прыпыняе аперацыі пераводу WebMoney

19
«Тэхнабанк» прыпыняе аперацыі пераводу WebMoney

ААТ «Тэхнабанк» часова спыняе перавод электронных грашовых сродкаў (WebMoney) на пластыкавыя карткі.

У самім банку такую пастанову тлумачаць так званымі тэхнічнымі цяжкасцямі і заклікаюць назапасіцца цярпеннем.

Як пракаментавалі сітуацыю прадстаўнікі ААТ «Тэхнабанк» сайту «Жлобін online», над праблемай цяпер працуюць, і магчыма ў панядзелак перавод грошай на пластыкавыя карткі адновіцца. Пры гэтым у самім «Тэхнабанку» растлумачылі, што ніякіх гарантый сваім кліентам у дачыненні да таго, ці змогуць яны аднавіць аперацыі пераводу сродкаў на пластыкавыя карткі да Новага года, даць не могуць.

Дарэчы, на сайце wmtransfer.by на цяпер размешчанае паведамленне наступнага зместу:

«Паважаныя кліенты, праз тэхнічныя прычыны перавод грашовых сродкаў на пластыкавыя карты і атрыманне наяўных у касах банка часова не даступны. Просім прабачэння».

Адзначым, што ААТ «Тэхнабанк» з'яўляецца адзіным банкам у Беларусі, які пераводзіць электронныя грошы на пластыкавыя карткі. Такім чынам, тыя беларусы, якія працуюць аддалена, імаверна не змогуць атрымаць свае заробленыя грошы да панядзелка 2014/12/29. Цалкам верагодна, што і так званыя «тэхнічныя цяжкасці» на самай справе толькі падстава. Многія беларускія фрылансеры ўпэўненыя, што праблемы звязаныя з фінансавым крахам Беларусі.

Нагадаем, тыдзень таму ў краіне адбылася так званая «чорная пятніца», курс рубля чарговы раз рэзка абваліўся, народ пачаў масава скупляць валюту. Між тым, беларускія банкі спынілі выдачу крэдытаў у беларускіх рублях, насельніцтва ж мае сур'ёзныя цяжкасці са здыманнем валютных укладаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках