2 траўня 2024, Чацвер, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Известия»: Беларусь выставіла Расеі рахункі за малако ў далярах

46
«Известия»: Беларусь выставіла Расеі рахункі за малако ў далярах

У адказ Расея адмаўляецца павялічваць аб'ёмы закупляецца ў РБ малака.

Міністэрства сельскай гаспадаркі РФ атрымала прагнозны баланс паставак малака і малочнай прадукцыі на 2015 год ад беларускіх калег. У балансе спажывання, экспарту і імпарту малака, малочных прадуктаў, а таксама тварагу і сыру пазначаны не толькі аб'ёмы, якія Беларусь гатовая пастаўляць Расеі, але і кошты на яе ў далярах ЗША паводле курсу 43 рублі за даляр.

Як пацвердзілі «Известиям» малочныя трэйдары, з 3 снежня Мінсельгасхарч РБ усталяваў мінімальныя экспартныя кошты на малочную прадукцыю ў далярах, рахункі выстаўляюцца ў далярах, але аплата па-ранейшаму адбываецца расейскімі рублямі.

У прагнозным балансе ад Мінсельгасхарча РБ гаворыцца, што ў 2015 годзе Беларусь гатова паставіць 956 тыс т малака і малочнай прадукцыі, тады як у гэтым годзе аб'ём паставак складаў 772 тыс т. Калі казаць аб асобных пазіцыях, то Беларусь гатовая прадаць у надыходзячым годзе Расеі 100 тыс т сухога абястлушчанага малака (на 30 тыс т больш, чым у 2014), 36 тыс т сухога суцэльнага малака (на 4 тыс т больш), 60 тыс т канцэнтраванага малака (столькі ж, колькі ў 2014), 52 тыс. т сухой малочнай сыроваткі (на 2 тыс т больш), 72 тыс т масла (на 2 тыс т больш), 176 тыс т сыру і тварагу (на 41 тыс т больш) і 460 тыс т іншай малочнай прадукцыі (на 105 тыс т больш). Пры гэтым беларускі бок прагназуе кошт у $ 712,8 за 1 т, тады як кошт гэтага года складае $621,3 за 1 т. Гэта значыць даляравыя кошты на беларускае малако на будучы год стануць як мінімум на 10% вышэйшымі.

Са слоў аналітыка Расейскага нацыянальнага саюза вытворцаў малака Аляксандра Краснашчокава, зыходзячы з прадстаўленага прагнозу, Рэспубліка Беларусь настойвае на павелічэнні паставак, якія не патрабуюцца Расеі. Як кажа Краснашчокавы сёлета айчынныя вытворцы больш чым на 30% павялічылі вытворчасць уласнага сухога малака. З ягоных слоў, Саюзмалако звяртаўся ў Мінсельгас з просьбай перагледзець прапанову Мінсельгасхарча і знізіць заяўленыя ім аб'ёмы паставак сухога малака. На думку Краснашчокава, названы курс 43 рублі за даляр для ўзаемаразлікаў на 2015 год - гэта ўмоўны курс, які прымяняцца не будзе.

- Цяпер усе аперацыі праводзяць паводле курсу Цэнтрабанка, так будзе і ў надалей, - кажа Краснашчокаў.

Крыніца ў Мінсельгаса РФ паведаміў «Известиям», што расейскі бок ужо разгледзеў прапанову Беларусі ў павелічэнні паставак на 2015 год і прынятая пастанова захаваць тыя аб'ёмы малака, якія куплялі сёлета. Гэта значыць на 184 тыс т менш.

Нагадаем, што 18 снежня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў перавесці гандаль з Расеяй у даляры і ўвесці поўную перадаплату. Лукашэнка заявіў, што гэта трэба было зрабіць даўно і патрабаваць аплату па той жа схеме, як разлічваюцца з Расеяй за энэрганосьбіты. З ягоных слоў, краіна панесла вялікія страты ад змены курсу рубля сёлета, так як больш за 40% экспарту краіны прыходзіцца на Расею.

Характэрна, што аграрнае ведамства краіны перавяло мінімальныя экспартныя кошты ў даляры яшчэ да «чорнага аўторка», 16 снежня, калі адбылося абвальнае падзенне рубля.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках