2 траўня 2024, Чацвер, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэбека Хармс: ЕЗ павінны запатрабаваць ад Украіны правядзення рэформаў

1
Рэбека Хармс: ЕЗ павінны запатрабаваць ад Украіны правядзення рэформаў

ЕЗ павінны дапамагаць Украіне, але і адначасова патрабаваць ад яе ўкаранення рэформаў.

Пра гэта заявіла старшыня фракцыі Зялёных ў Еўрапарламенце Рэбека Хармс у інтэрв'ю тэлеканалу ARD, піша Deutsche Welle.

Паводле яе слоў, ЕЗ павінны скарэктаваць сваю палітыку ў дачыненні да Украіны. "Мы павінныя дапамагаць Украіне, падтрымліваць яе, але адначасова і патрабаваць (ажыццяўлення рэформаў). Мы павінныя вызначаць неабходнасць і памеры фінансавай падтрымкі, аднак яе падача павінная адпавядаць вызначаным патрабаванням", - падкрэсліла Хармс.

"Ідэі Еўрамайдана не маюць нічога агульнага з канфліктам з Расеяй. Бо галоўнымі ідэямі Еўрамайдана былі барацьба з карупцыяй і знішчэнне алігархічнай мадэлі кіравання краінай", - дадала яна.

Разам з тым, еўрадэпутат таксама адзначыла неабходнасць захавання санкцый супраць Расеі. На яе думку, эканамічныя санкцыі суправаджаюць дыпламатычныя намаганні ЕЗ, накіраваныя на пошук шляхоў мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне. Санкцыі можна будзе адразу скасаваць, як толькі Расія зробіць тое, што ад яе чакаюць ужо месяцы, заявіла еўрапейскі палітык.

"Мяжа паміж Украінай і Расеяй павінная быць кантраляванай, на тэрыторыю Украіны не павінныя нелегальна трапляць зброя і салдаты, расейскія вайскоўцы павінныя быць выведзеныя і павінная быць вызначана дэмілітарызаваная зона паміж тэрыторыямі, кантраляванымі так званымі сепаратыстамі, і тэрыторыяй, кантраляванай Украінай", - адзначыла Хармс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках