29 красавiка 2024, панядзелак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад «марак» памёр яшчэ адзін менчук

8
Ад «марак» памёр яшчэ адзін менчук

Жыццё маладога чалавека ў Менску зноў панеслі сумна вядомыя «маркі».

Гэта насычаныя псіхатропным рэчывам лісткі паперы, якія прадаюць у якасці гатовай да спажывання дозы, піша БелТА.

На гэты раз ад дадзенай разнавіднасці папулярных у маладзёжным асяроддзі спайсаў у Першамайскім раёне памёр 24-гадовы менчук.

Як распавялі ў прэс-службе ГУУС, малады чалавек адпачываў у кампаніі двух прыяцеляў і дзяўчыны. Адзін з маладых людзей прапанаваў замовіць па інтэрнэце партыю «марак», якія пазіцыянуюцца дылерамі як «легальныя». Спажылі іх усё чацвёра на шляху ў кватэру, дзе праходзіла гулянне. Аднак неўзабаве маладому чалавеку, які набыў псіхатроп, стала дрэнна, і ён у неадэкватным стане выбег на вуліцу. Следам за ім выбеглі адзін з таварышаў і дзяўчына, якія тут жа выклікалі хлопцу брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Зараз пацярпелы знаходзіцца на лячэнні ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках.

«Калі маладыя людзі вярнуліся назад, іх 24-гадовы сябар, які застаўся ў кватэры, ужо не падаваў прыкмет жыцця. Як высветлілася, ён памёр ад перадазіроўкі», - сказалі ў прэс-службе сталічнага ГУУС.

Нагадаем, за апошні час у Менску ад падобных наркотыкаў памерлі некалькі падлеткаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках