29 красавiка 2024, панядзелак, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрыманы мільярдэр Глеб Фяцісаў

1
У Маскве затрыманы мільярдэр Глеб Фяцісаў

У Маскве затрыманы былы сенатар, мільярдэр Глеб Фяцісаў.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта РФ Уладзімір Маркін сказаў журналістам: «Фяцісаў затрыманы, у бліжэйшы час ГСУ СК будзе хадайнічаць аб яго арышце». Падрабязнасці пра крымінальную справу, фігурантам якой стаў былы сенатар, пакуль не выдаюцца. Дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў у сваім блогу піша, што затрыманне было зроблена ў аэрапорце, піша lenta.ru.

25 лютага паведамлялася, што Банк Расеі папрасіў СК правесці праверку ў дачыненні да Фяцісава і іншых былых топ-мэнэджэраў «Майго банка». У Банку Расеі падазраюць, што «Мой банк» заключаў крэдытныя дамовы з кампаніямі, якія маюць прыкметы фіктыўных.

ЦБ адклікаў ліцэнзію ў чарговай фінансавай арганізацыі з вялікай колькасцю ўкладчыкаў.

31 студзеня Банк Расеі адклікаў у «Майго банка» ліцэнзію. Дэфіцыт сродкаў банка ацанілі ў дзесяць мільярдаў рублёў. Фяцісаў валодаў «Маім банкам» да лістапада 2013 года, затым крэдытную арганізацыю выкупілі ў мільярдэра 11 фізічных асоб. Ананімныя крыніцы выдання «РБК daily» заявілі, што ўжо тады дэфіцыт сродкаў банка нібыта складаў восем мільярдаў рублёў.

Фяцісаў нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці ў 1966 годзе, з адзнакай скончыў эканамічны факультэт МДУ. У 1990 годзе ён пачаў кар'еру ў Цэнтральным эканоміка-матэматычным інстытуце АН СССР, пасля працаваў у банкаўскай сферы. У 1997-2001 гадах Фяцісаў з'яўляўся дэпутатам Заканадаўчага сходу Краснаярскага краю, у 2001 годзе быў абраны ў Савет Федэрацыі ад Варонежскай вобласці. У 2009 годзе Фяцісаў пакінуў парламент па ўласным жаданні. У 2012 годзе яго абралі старшынёй партыі «Альянс Зялёных - Народная партыя». У 2013 годзе Фяцісаў хацеў балатавацца ў мэры Масквы, але не набраў дастатковай колькасці подпісаў.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках