29 красавiка 2024, панядзелак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-украінскай мяжы знайшлі безгаспадарныя гаджэты на 1,5 мільярда

1

Сярод 500 сучасных мабільных прылад - айфоны і дарагія планшэты.

Найбуйнейшую партыю кантрабандных гаджэтаў затрымалі ў чацвер гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні. Сапраўдны скарб дарагіх мабільных тэлефонаў і планшэтаў вартавыя мяжы знайшлі ў цеплавозе цягніка Жытомір-Баранавічы, які ехаў з Украіны ў Беларусь.

- Груз схавалі ў міжстолевай прасторы вентыляцыйных шахт лакаматыва цягніка. Незаконны тавар у выніку расфасаваны ў 12 поліпрапіленавых торбаў. Агульная ж колькасць высокатэхналагічных прылад склала больш за 500 штук, усяго амаль 80 найменняў гаджэтаў. Машыністы цягніка знаходжання дарагога грузу растлумачыць не змаглі. Яны з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, жыхарамі Жлобіна, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» прэс-сакратар Гомельскай памежнай групы Зміцер Уклейка.

Сярод знойдзеных гаджэтаў - не танныя кітайскія падробкі, а адны з самых дарагіх мадэляў сучасных мабільных прылад. Напрыклад, гэта iPhone 5S, Samsung Galaxy Tab3.

Увесь груз, натуральна, канфіскавалі супрацоўнікі Гомельскай мытні, якія праводзяць праверку па факце найбуйнейшай кантрабанды. Сума ацэнкі грузу склала больш за 1,5 млрд. рублёў! Хутчэй за ўсё, уладальнікі партыі безгаспадарных гаджэтаў не адшукаліся, таму што ім давялося б яшчэ адказваць па артыкуле і плаціць вялікі штраф, а кантрабанду ўсё роўна ім ужо не вернуць.

Фота: Гомельскай памежгрупы
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках