29 красавiка 2024, панядзелак, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія таксісты пагражаюць у траўні працаваць «ад борта»

У мінулы раз акцыя «Стоп-заказ» завяршылася адключэннем завадатараў на тыдзень ад станцыі і звальненнямі.

Зараз у рэдакцыю onliner.by паступіў ліст, у якім таксісты абяцаюць працаваць «ад борта» ўвесь травень, гэта значыць падчас чэмпіянату свету па хакеі. Перавозчыкі сумняюцца, што пагроза будзе ажыццёўленая.

Як і ў мінулыя разы, падаплёка выключна эканамічная. Таксісты скардзяцца, што выдаткі (на бензін, абслугоўванне аўтамабіля і г. д.) пастаянна растуць, а тарыфы стаяць на месцы. Кіраўніцтва службаў перавозчыкаў раней тлумачыла: у 2013 годзе ў Менгарвыканкаме быў падпісаны мемарандум аб непавышэнні кошту праезду да 31 траўня 2014-га.

Аднак у сярэдзіне студзеня тарыфы ўсё ж былі павышаны. Кошт павялічыўся на 10%: 1 кіламетр паездкі абыходзіўся ў 4400 рублёў. Праз месяц сума павінна была павялічыцца да 4900. А да чэмпіянату свету складзе каля 6000 рублёў.

Але цяпер таксісты зноў завялі старую пласцінку. Прычына - не ўсе службы павысілі тарыф да 4900. Як патлумачылі ў адной з іх, раней было дасягнута пагадненне, што спачатку адна частка дыспетчарскіх першай павышае тарыфы, а потым - астатнія. У наступны раз яны мяняюцца месцамі і ініцыятыва зыходзіць ад апошніх. Але так не адбылося, і дамоўленасці былі сарваныя.

У лісце запэўніваецца, што таксісты задумаліся аб правядзенні чарговай акцыі «Стоп- заказ», якая павінна стаць больш маштабнай. Тым не менш дату яны пакуль не называюць. «Таксама маецца больш за 3000 кіроўцаў, якія возьмуць адпачынак з 1 па 31 траўня і не будуць браць заказы, а стануць працаваць «ад борта». Такім чынам мы хочам паўплываць на павелічэнне кошту праезду ў таксі горада Менска», - гаворыцца ў паведамленні.

- Раней неаднаразова з боку кіроўцаў прадпрымаліся спробы запалохаць дыспетчарскія, - распавялі ў адной з гарадскіх службаў таксі. - Звычайна гэтыя акцыі былі малалікімі, а завяршалася ўсе паказальным скасаваннем дамоваў з некалькімі таксістамі. Яны траплялі ў чорны спіс, і з імі больш ніхто не хацеў працаваць. Думаем, у гэты раз падзеі будуць развівацца па падобным сцэнары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках