29 красавiка 2024, панядзелак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СНБА Украіны разглядае ўвядзенне НС у Крыме

1
СНБА Украіны разглядае ўвядзенне НС у Крыме

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА) разглядае варыянт увядзення надзвычайнага становішча ў Крыме.

Пра гэта заявіў сакратар СНБА Андрэй Парубій на брыфінгу, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.

«Гэта адзін з варыянтаў развіцця падзей», - заявіў ён.

Паводле яго слоў, з юрыдычнага боку ўвядзенне надзвычайнага становішча не дае магчымасці задзейнічаць войска.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Па некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках