29 красавiка 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гастарбайтэр з Узбекістана скраў пяць тон цукерак у Маскве

У Маскве па падазрэнні ў крадзяжы пяці тон кандытарскіх вырабаў затрыманы грузчык з Узбекістана.

Пра гэта 28 лютага паведамляецца на сайце гарадскога ГУ МУС.

Прадстаўнік кандытарскага холдынгу, размешчанага ў 2-м Новакузнецкім завулку, звярнуўся ў паліцыю 27 лютага. Ён заявіў, што са склада холдынгу зніклі прысмакі агульным коштам паўтара мільёна рублёў.

27-гадовага грузчыка, падазраванага ў злачынстве, затрымалі праз некалькі гадзін па месцы пражывання. Яму будзе прад'яўленае абвінавачванне па 158-м артыкуле КК РФ (крадзеж), піша Lenta.ru.

Як менавіта грузчык змог вывезці са склада такую колькасць кандытарскіх вырабаў, не ўдакладняецца. Следчыя мяркуюць, што ў яго быў саўдзельнік. Яго асоба вызначаецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках