29 красавiка 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Межыгор'і знайшлі два грузавіка з абразамі і старадрукаванымі кнігамі

1
У Межыгор'і знайшлі два грузавіка з абразамі і старадрукаванымі кнігамі

Супрацоўнікі музеяў і святары праводзяць вопіс знойдзеных артэфактаў

У рэзідэнцыі былога прэзідэнта Януковіча знайшлі два грузавіка, набітых царкоўнымі каштоўнасцямі - абразамі 17 стагоддзя і старадрукаванымі кнігамі. Пра гэта паведамляе мастак Аляксандр Ройтбурд у сваім «Фэйсбуку».

Выявіўшы грузавікі, прадстаўнікі трэцяй сотні самаабароны выклікалі музейных экспертаў для ацэнкі знойдзеных каштоўнасцяў. Як паведамляе Ройтбурд, у сітуацыю ўмяшаўся «Правы сектар», прыняўшы рашэнне аддаць усё знойдзенае Кіеўскаму патрыярхату. «Правы сектар упэўнены што (дзякуй журналістам) з музеяў усе выкрадуць а святыя айцы захаваюць», - піша мастак.

Зараз у Межыгор'і знаходзяцца музейшчыкі (сярод іх - захавальнік Нацмузея Юлія Літвінец), святары і прадстаўнікі «Блакітнага шчыта», арганізацыі па абароне культурных каштоўнасцяў падчас узброеных канфліктаў і рэвалюцый.

Як паведаміла LB.ua галоўны захавальнік НХМУ Юлія Літвінец, у дадзены момант усе супярэчнасці ліквідаваныя, ніякага супрацьстаяння няма. Святары дапамагаюць музейшчыкам складаць вопіс знойдзеных артэфактаў. Усе прадметы знаходзяцца пад аховай, ніхто нічога не плануе вывозіць, пакуль не будзе складзены вопіс па нармальных музейных стандартах. Пасля вопісу будзе прымацца рашэнне аб тым, што рабіць са знойдзенымі каштоўнасцямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках