29 красавiка 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA выявіла чатыры прыдатных для жыцця планеты

8
NASA выявіла чатыры прыдатных для жыцця планеты

Пошукі ў космасе «Зямлі 2.0», заселенай планеты з вадой, прасунуліся яшчэ на адзін крок.

Гэта адбылося дзякуючы выяўленню 715 планет, якія круцяцца вакол сваіх зорак за межамі нашай Сонечнай сістэмы, піша The Independent, спасылаючыся на навукоўцаў NASA.

Чатыры з гэтых планет ляжаць унутры так званай прыдатнай для жыцця «зоны Златаўласкі» сваіх зорак, піша Inopressa.ru.

«Гэта азначае, што яны знаходзяцца на такой адлегласці ад зоркі, што на іх паверхні не занадта горача і не занадта холадна для наяўнасці вады ў вадкай форме, а гэта - неабходная ўмова існавання жыцця», - тлумачыць аўтар артыкула.

Гэтыя вынікі праграмы NASA па пошуку «экзапланет», гэта значыць планет за межамі нашай Сонечнай сістэмы, сведчаць на карысць ідэі, што Млечны шлях, які з'яўляецца толькі адной галактыкай з многіх, мае шмат планет, падобных на нашу.

Навукоўцы выявілі згаданыя планеты з дапамогай новага статыстычнага метаду аналізу дадзеных, сабраных тэлескопам «Кеплер», запушчаным у 2009 годзе, гаворыцца ў артыкуле. Гэта раптоўна павялічыла агульную колькасць экзапланет у галактыцы Млечны шлях прыкладна да 1700. Яшчэ 3500 планет-кандыдатаў чакаюць пацверджання. Агульная колькасць прыдатных для жыцця экзапланет цяпер дасягнула дзевяці.

«Мы толькі што амаль падвоілі лік планет, вядомых чалавецтву», - сказаў Джэк Лісауэр з Даследчага цэнтра Эймса NASA у Каліфорніі, які ўзначаліў даследаванне, што аналізавала дадзеныя тэлескопа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках