29 красавiка 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Расея абвясціла вайну Украіне

48
Мустафа Джамілеў: Расея абвясціла вайну Украіне

Камандуючы Чарнаморскім флотам Расейскай Федэрацыі Аляксандр Вітко абвясціў аб пачатку вайны з Украінай.

Такую інфармацыю агучыў народны дэпутат і былы старшыня Меджліса крымска-татарскага народа Мустафа Джамілеў, піша gazeta.ua.

З ягоных слоў, паўтары гадзіны таму ў Севастопалі «камандуючы Чарнаморскім флотам сабраў усіх генералаў і сказаў:«Мы пачынаем вайну з Украінай».

Акрамя таго, паводле інфармацыі дэпутата, раніцай без усялякага дазволу мяжу Украіны, спрабуючы абыйсці пеленгатары, перасеклі 4 верталёты з Анапы. «Было меркаванне, што яны даставілі збеглага Януковіча, які павінен быў зрабіць нейкія заявы, але гэта здагадкі або меркаванні», - адзначыў ён.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што цяпер Украіна Расеі нічым супрацьстаяць не можа, і ўкраінцы стаяць на парозе вельмі драматычных падзей.

«Адзінае выйсце тут, я думаю, каб у нас былі сілы ўвесці надзвычайнае становішча, увесці нашы войскі і ўзяць пад кантроль усе дзяржаўныя ўстановы», - сказаў Мустафа Джамілеў.

Ён папрасіў аб гэтым в.а. прэзідэнта Украіны, нададзенага паўнамоцтвамі галоўнакамандуючага Узброеных сіл, Аляксандра Турчынава. «Я цяпер з Турчынавым дамаўляўся пра тое, што ўсе воінскія часткі, сілы, усё трэба кінуць у Крым. У іншых месцах нам ніякай пагрозы пакуль няма, увесці надзвычайнае становішча і ўзяць усё пад кантроль. Але зноў-такі ёсць засцярога, што мы справакуем, што можа ў нас сілаў не хопіць», - канстатаваў нардэп.

На яго думку, Расея не пойдзе на поўнамаштабную вайну, але «краіна павінна абараняць сваю годнасць, элементарныя правы сваіх грамадзян». «Мне пастаянна тэлефануюць і кажуць: калі Украіна не можа нешта зрабіць, дайце нам хоць бы зброю», - распавёў экс-кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа.

Пры гэтым ён адзначыў, што крымскім татарам няма сэнсу стаяць з аўтаматамі і пісталетамі супраць «узброенай да зубоў арміі Расеі» і, гэта значыць, «весці народ на смерць».

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць паводле артыкула «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Паводле некаторых звестак, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Рады бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках