29 красавiка 2024, панядзелак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сашу Белага» хочуць пакараць за аўтамат на сесіі Ровенскай аблрады (Відэа)

31

Генеральная пракуратура Украіны нагадвае, што «закон павінен быць адным для ўсіх» і заклікае астудзіць гарачыя галовы.

Пра гэта ў пятніцу паведамляе прэс-служба ГПУ.

«Органы пракуратуры прымаюць рашучыя меры да вяртання Украіны ў прававое поле. Сілавое супрацьстаянне скончылася і грамадства атрымала пракуратуру народнага даверу. Закон павінен быць адным для ўсіх, - сказана ў паведамленні. - На парушэнне закона Генеральная пракуратура будзе жорстка рэагаваць, нягледзячы на тое, хто іх здзейсніў».

У ГПУ лічаць недапушчальным выпадак, які меў месца 27 лютага ў пракуратуры Ровенскага раёна.

Тады ў памяшканне пракуратуры прыбыла група грамадзян на чале з каардынатарам грамадскага руху «Правы сектар» у Заходняй Украіне Аляксандрам Музычкам, вядомым пад мянушкай «Саша Белы». Ён быў узброены аўтаматам, выказваў грубыя пагрозы і ўжываў да працаўніка пракуратуры грубую фізічную сілу. Паводле гэтага факта распачата крымінальная вытворчасць.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках