29 красавiка 2024, панядзелак, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч ад злосці зламаў ручку на прэс-канферэнцыі (Відэа)

81

Былы прэзідэнт не стрымаўся, калі прасіў прабачэння перад украінцамі.

Падчас прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне Віктар Януковіч зламаў ручку. Мяркуючы па злоснай грымасе, якая сказіла яго твар у гэты момант, былы прэзідэнт проста не змог стрымаць эмоцыі. Ручку ён зламаў на словах «хачу звярнуцца да ўсяго народу Украіны. Першае, хачу папрасіць прабачэння ва ўсіх, хто пацярпеў і пакутуе».

Пра гэта сведчаць кадры, знятыя журналістамі «Камсамольскай праўды».

Большасць тэлекампаній, якія транслявалі ў прамым эфіры прэс-канферэнцыю, у гэты момант не паказвалі Віктара Януковіча.

Нагадаем, учора ў распаўсюджанай расейскімі інфармагенцтвамі заяве Януковіч назваў сябе адзіным легітымным прэзідэнтам Украіны. Пасля ўцёкаў былога прэзідэнта з Кіева і адмовы выконваць мірныя дамоўленасці Вярхоўная Рада Украіны, якая перайшла пад кантроль апазіцыі, абвясціла аб яго адхіленні ад пасады. Згодна з пастановай Рады, выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны з'яўляецца Аляксандр Турчынаў. Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары парламент прызначыў на 25 траўня.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках