29 красавiка 2024, панядзелак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама заклікаў паважаць суверэнітэт Украіны

9
Абама заклікаў паважаць суверэнітэт Украіны

ЗША заклікалі Раду бяспекі ААН накіраваць у Крым міжнародную пасярэдніцкую місію.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама, выступаючы ў Белым Доме, заявіў, што парушэнне суверэнітэту Украіны дэстабілізуе сітуацыю.

«Варта паважаць суверэнітэт і цэласнасць межаў Украіны», - сказаў ён. Абама таксама паведаміў, што віцэ-прэзідэнт Джозэф Байдэн размаўляў з прэм'ерам Украіны Арсеніем Яцэнюком, каб пацвердзіць, што ЗША падтрымліваюць Украіну.

«Мы таксама будзем у кантакце з Расеяй», - сказаў ён. Прэзідэнт ЗША абвясціў аб скліканні канферэнцыі паводле Украіны, якая павінна прайсці бліжэйшым часам.

Позна ўвечары ў пятніцу прадстаўнікі краін-чальцоў РБ ААН правялі сустрэчу, на якой была разгледжана сітуацыя ва Украіне. Пасяджэнне было закрытым.

У прыватнасці, ЗША заклікалі Раду бяспекі накіраваць ва Украіну міжнародную пасярэдніцкую місію. Пра гэта паведаміла пасля заканчэння пасяджэння амерыканская амбасадарка ў РБ ААН Саманта Паўэр.

«ЗША заклікалі накіраваць у Крым неадкладна міжнародную пасярэдніцкую місію, каб пачаць дээскалацыю сітуацыі і прадуктыўны мірны палітычны дыялог сярод усіх украінскіх бакоў», - сказала яна. Адказваючы на пытанне аб тым, якой будзе гэта місія, Паўэр адзначыла важнасць таго, каб гэтая місія была незалежнай, якая заслугоўвае даверу.

Напярэдадні старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў заявіў, што РФ распачала ваенную агрэсію ў дачыненні да Украіны. «Расея пачала непрыкрытую агрэсію супраць Украіны пад выглядам вучэнняў. РФ увяла войскі ў Крым, і не толькі захапіла парламент Крыму і Савет міністраў, але і спрабуе браць пад кантроль аб'екты камунікацый і месцы дыслакавання вайскоўцаў», - сказаў ён у тэлезвароце.

Турчынаў заявіў: «Яны правакуюць нас на ваенны канфлікт. Паводле звестак нашай выведкі, яны адпрацоўваюць сцэнар, які цалкам аналагічны абхазскаму, калі, справакаваўшы канфлікт, яны пачалі анэксію тэрыторый».

Ён заклікаў Расею адклікаць вайскоўцаў з Крыму. «Я асабіста звяртаюся да прэзідэнта Расеі з патрабаваннем неадкладна спыніць правакацыю і адклікаць вайскоўцаў з Аўтаномнай Рэспублікі Крым і працаваць выключна ў рамках падпісаных пагадненняў», - заявіў ён на брыфінгу ва ўкраінскім парламенце ў пятніцу вечарам.

Турчынаў распавёў, што Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны распрацавала план нармалізацыі сітуацыі на паўвыспе Крым.

В.а. прэзідэнта Украіны падтрымаў украінскіх вайскоўцаў, якія зараз знаходзяцца на паўвыспе і заявіў, што хоча супакоіць грамадзянскае насельніцтва. «Сітуацыя на паўвыспе бліжэйшым часам павінна быць нармалізаваная», - заявіў Турчынаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках