30 красавiка 2024, aўторак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка гатовы зноў перапісаць Канстытуцыю

106
Лукашэнка гатовы зноў перапісаць Канстытуцыю

Беларускі дыктатар не выключае магчымасці прыняцця ў будучыні новай Канстытуцыі.

Пра гэта ён заявіў 14 сакавіка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Гаворачы аб далейшым развіцці канстытуцыйных асноў беларускай дзяржавы, дыктатар не выключыў, што ў будучыні спатрэбіцца ўнясенне нейкіх зменаў, якія адпавядаюць духу новага часу і развіццю грамадства.

"Рана ці позна давядзецца прымаць новую Канстытуцыю. Канстытуцыю не пераходнага перыяду, а сфармаванай і ўсталяванай на нейкі перыяд часу нашай дзяржавы, - заявіў Лукашэнка. -Калі мы яе будзем ствараць, я б вельмі хацеў, каб чальцы, суддзі Канстытуцыйнага суда, увесь Канстытуцыйны суд у гэта былі ўцягнутыя як грамадзяне".

Нагадаем, Канстытуцыя Беларусі ўжо некалькі разоў змянялася пасля правядзення "рэферэндумаў". Гэта адбывалася ў 1995, 1996 і 2004 гадах. Змены тычыліся палажэнняў аб дзяржаўных мовах, сімволіцы, паўнамоцтвах прэзідэнта.

Апошні "рэферэндум" скасаваў абмежаванне колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў для Лукашэнкі. Апазіцыя і міжнародныя арганізацыі ўважаюць усё плебісцыты, якія праводзяцца на тэрыторыі нашай краіны пасля 1994 года, за фальсіфікаваныя і не прызнаюць іх вынікі.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках