28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа ператварыць Крым у гіганцкую вайсковую базу

39
Расея можа ператварыць Крым у гіганцкую вайсковую базу

Паўвостраў таксама могуць чакаць этнічныя чысткі і дэпартацыі.

Крым можа ператварыцца ў гіганцкую вайсковую базу. Такое меркаванне ў эфіры праграмы Шустэр Live выказаў саветнік прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

«У нас ёсць добрая падказка для таго, каб зразумець, што адбудзецца з Крымам. Перад нашымі вачыма два дакладных прыклады - Абхазія і Паўднёвая Асеція. Гэтыя тэрыторыі захопленыя рускімі войскамі, расейскім спецназам і іншымі падраздзяленнямі паводле адной і той жа схеме. І Абхазія і Паўднёвая Асеція былі ператвораныя ў вайсковыя базы, якіх да гэтага часу не існавала. Новы магчымы, так званы статус Крыму, не будзе прызнаны ні Украінай, ні сусветнай супольнасцю. Гэта азначае, што ў дачыненні да Крыма будзе высокі ўзровень напружання. І планы Пуціна - там будуць знаходзіцца войскі, шмат войскаў. Гэта будзе каласальная гіганцкая вайсковая база», - сказаў ён.

Іларыёнаў таксама адзначыў, што мясцовыя жыхары будуць займацца толькі абслугоўваннем гэтых вайсковых баз.

«У Крыме, магчыма, застануцца яшчэ санаторыі для афіцэраў спецслужбаў, арміі, ФСБ і больш нічога. Для забеспячэння гэтай буйной вайсковай базы, не трэба 2,5 мільёна чалавек. Тым больш там не патрэбныя тыя, хто не будуць лаяльнымі да новай улады. таму адбудзецца змена этнічнага складу тэрыторыі. Груба кажучы - этнічныя чысткі, дэпартацыі рознага роду», - сказаў ён.

Нагадаем, у апошнія дні лютага Расея фактычна ажыццявіла акт агрэсіі ў дачыненні да Украіны, калі вайсковыя часткі РФ без апазнавальных знакаў і без якіх-небудзь тлумачэнняў з боку расейскага ўрада пачалі блакаваць воінскія часткі ВСУ на тэрыторыі Крыму.

На 16 сакавіка ў Крыме прызначаны «рэферэндум», у выніку якога АРК можа выявіць жаданне стаць сябрам РФ. ЗША, еўрапейскія краіны, афіцыйны ЕЗ, міжнародныя інстытуты, АБСЕ і іншыя міжнародныя арганізацыі, дзеючая ўлада Украіны не прызнаюць «рэферэндум» законным і легітымным, а Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйнай пастанову ВР АРК аб правядзенні «рэферэндуму».

Фота: rian.ru

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках