29 красавiка 2024, панядзелак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна гатовая выйсці з СНД

43
Украіна гатовая выйсці з СНД

У Вярхоўнай Радзе хочуць дэнансаваць Пагадненне аб стварэнні СНД.

Адпаведны законапраект быў зарэгістраваны ва ўкраінскім парламенце.

Народны дэпутат ад «Родины» Барыс Тарасюк зарэгістраваў у Вярхоўнай Радзе Украіны законапраект аб дэнансацыі Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (№ 0074).

Аб гэтым паведамляецца на сайце парламента.

Раней в.а. міністра замежных спраў краіны Андрэй Дзешчыца заявіў, што Украіна мае намер выйсці з СНД «праз няздольнасць арганізацыі служыць інструментам развязвання канфліктаў паміж яе сябрамі».

СНД - Садружнасць Незалежных Дзяржаў - міждзяржаўны саюз, у які ўваходзіць большасць былых рэспублік СССР. Украіна з'яўляецца адной з дзяржаў заснавальніц СНД разам з Расеяй і Беларуссю, аднак Дагавор так і не быў ратыфікаваны ва Украіне.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках