3 траўня 2024, Пятніца, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі аб Крыме

34
Лукашэнка і Пуцін пагаварылі аб Крыме

Прэс-службы Пуціна і Лукашэнкі па-рознаму перадаюць сутнасць тэлефоннай размовы сваіх патронаў, якая адбылася сёння ўвечары.

Так, афіцыйны сайт прэзідэнта Расеі піша пра тое, што «з ініцыятывы беларускага боку адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам».

«Кіраўнікі дзяржаў працягнулі абмен думкамі аб развіцці вострай крызіснай сітуацыі ва Украіне», - гаворыцца ў паведамленні.

«Адзначаную важнасць і гістарычнае значэнне рэферэндума, які адбыўся сёння - у поўнай адпаведнасці з практычна аднадушным волевыяўленнем насельніцтва Крыма - ўз'яднанне паўвострава з Расейскай Федэрацыяй», - рапартуе прэс-служба расейскага прэзідэнта.

Афіцыйны сайт беларускага кіраўніка больш стрыманы ў ацэнках.

У паведамленні гаворыцца: «Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку абмяняліся думкамі пра Украіну і сітуацыю, звязаную з правядзеннем рэферэндуму ў Крыме».

Прэс-служба Лукашэнкі звяртае ўвагу на тое, што «кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама асобныя пытанні парадку дня Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады, якая адбудзецца ў канцы красавіка ў Менску».

Нагадаем, падчас апошняга пасяджэння Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якая прайшла 5 сакавіка ў Маскве, Лукашэнка заявіў аб неабходнасці стварэння Мытнага саюза «без выключэнняў», г.зн. патрабаваў бязмытную расейскую нафту.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках