29 красавiка 2024, панядзелак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поўдзень і ўсход Украіны пратэстуюць супраць расейскай акупацыі (Відэа, онлайн)

53

Мітынгі ў падтрымку адзінай Украіны праходзяць у Адэсе, Мікалаеве, Данецку, Днепрапятроўску, Харкаве.

У іх бяруць удзел дзясяткі тысяч чалавек.

У Адэсе прыкладна дзесяць тысяч жыхароў горада сабраліся на Прыморскім бульвары і ля помніка Дзюку ў падтрымку захавання адзінства Украіны і супраць ваеннай агрэсіі Расеі ў Крыме. Заўтра Адэская аблрада правядзе пазачарговае пасяджэнне, дзе будзе прыняты зварот у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, паведамляе Думская.net.

У Мікалаеве таксама праходзіць антываенная акцыя, якую арганізатары назвалі «Абаронім Украіну разам». Як паведамляюць «НикВести», прыхільнікі цэласнасці Украіны сабраліся а 12:00 у скверы «Рады Еўропы». Міліцыя выйшла на ахову сквера.

Яшчэ ўчора ў Мікалаеве прайшло прарасейскае шэсце з патрабаваннем стварыць на базе Херсона, Мікалаева і Адэсы Новаросію. На месцы знесенага помніка Леніну быў усталяваны расейскі «трыкалор». Сёння ў Мікалаеве была знятая блакада з 79. асобнай аэрамабільнай брыгады - учора антымайданаўцы заблакавалі яе КПП. Прарасейскія актывісты пад выглядам вайскоўцаў патрабавалі не ехаць у Крым.

У Запарожжы пад сценамі АДА сабралася некалькі тысяч чалавек, якія выступаюць супраць умяшання Расейскай Федэрацыі ў справы Украіны і супраць захопу адміністрацый пад расейскімі сцягамі.

Як паведамляе 061.ua, удзельнікі мітынгу скандуюць «Пуцін вон!».

У Данецку каля АДА мітынгоўцы з плакатамі «Украіне мір і свабоду!», «Не акупацыі!» і «Не замінайце нам жыць» паспрабавалі правесці антываенны мітынг, піша «Востраў».

Акцыя праходзіла спакойна, пад кантролем міліцыі. Аднак пазней да мітынгоўцаў падышла група ўдзельнікаў прарасейскай акцыі, у прыватнасці, члены грамадскай арганізацыі ветэранаў Ваенна-марскіх сіл СССР, якія адціснулі мітынгоўцаў ад помніка, абышлося без сутыкненняў.

У Харкаве, дзе ўчора прыезджыя з Расеі актывісты збілі блізу сотні «еўрамайданаўцаў», сёння пройдзе мітынг супраць расейскай агрэсіі. Ён адбудзецца днём ля помніка Шаўчэнку. Міліцыя ў сваю чаргу просіць людзей не прыходзіць туды праз шматлікія правакацыі, паведамляе gazeta.ua.

Нагадаем, учора СМІ паведамлялі, што ва ўсходнія гарады Украіны едуць актывісты і з Расеі. У шэрагу абласных цэнтраў прайшло шмат прарасейскіх мітынгаў, у прыватнасці, у Харкаве, Данецку, Адэсе і Мікалаеве.

Фота: nikvesti.com

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках