29 красавiка 2024, панядзелак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары сталі «жывым шчытом» перад расейскім спецназам у Керчы

7

Прыблізна тысяча крымскіх татараў прыйшлі да батальёну марской пяхоты Ваенна-марскіх сіл Украіны ў Керчы ў падтрымку ўкраінскіх вайскоўцаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны, у нядзелю ўзброеныя расейскія вайскоўцы прыйшлі і да гэтай вайсковай часткі. Неўзабаве крымскія татары прыехалі да дыслакацыі батальёна і сталі жывым шчытом паміж украінскімі вайскоўцамі і групай узброеных асоб.

«Такім чынам крымскія татары спрабуюць не дапусціць правакацый і незаконных дзеянняў з боку расейскіх вайскоўцаў», - дадалі ў прэс-службе.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках