29 красавiка 2024, панядзелак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы: Прабачце, мы не хочам ваяваць, нам далі загад

60

Многія з расейскіх салдатаў не хочуць вайны з Украінай.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Раман Бурко. Ён паведаміў падрабязнасці таго, як украінскія вайскоўцы сарвалі спробу расейскага спецназа вывезці зброю з часткі пад Севастопалем.

«Нягледзячы на тое, што сілавікі РФ двойчы стралялі з аўтамата ў паветра, украінскія вайскоўцы не адступілі і не паддаліся на правакацыю сілавога сцэнара. Такім чынам, атрымалася прыйсці да кампрамісу: расейскі спецназ пакінуў тэрыторыю вайсковай часткі, а КАМАЗ са зброяй у суправаджэнні ўкраінскіх вайскоўцаў адпраўлены на 174-ю базу захоўвання ВМС Украіны», - паведамляе ён.

Пазней стала вядома, што ўзброеныя людзі пакінулі тэрыторыю вайсковай часткі.

«Расейскі спецназ пакідае тэрыторыю 191-га вучэбнага атрада ВМС Украіны (Севастопаль), КАМАЗ, на якім яны ўварваліся на тэрыторыю, блакуецца ўкраінскім БТРам, спецназ сыходзіць пешшу і ідзе ў напрамку «Лазараўскіх казармаў». Многія апусціўшы галаву, праходзячы міма ўкраінскіх вайскоўцаў праз КПП, кажуць «Прабачце нас, мы не хочам ваяваць, але нам далі загад...», - піша Раман Бурко.

Нагадаем, спроба вывазу зброі з часткі была паспяхова пераадоленая з дапамогай блакавання бронетранспарцёрам БТР-80 расейскага вайсковага «КАМАЗа». Украінскія афіцэры сталі «жывым шчытом» вакол бронетранспарцёра і не далі адбуксіраваць яго ў бок.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках