29 красавiка 2024, панядзелак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі ў масках захапілі абладміністрацыю ў Луганску

23

Дэпутаты былі вымушаныя пакінуць будынак праз чорны ход.

У Луганскай АДА прайшло пасяджэнне аблрады з парадкам дня «Аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне», паводле вынікаў якога будынак абладміністрацыі захапілі ўдзельнікі прарасейскага мітынгу.

Пасяджэнне праводзілася «ў сувязі з абвастрэннем грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і зваротам удзельнікаў мітынгу «Руская вясна», які адбыўся 1 сакавіка ў Луганску. Як паведамляе выданне 0642, каля будынку Луганскай аблрады сабралася блізу 400 чалавек, якія трымаюць у руках сцягі з расейскім трыкалорам, а таксама сцягі «Рускага адзінства».

Мітынгоўцы прынялі рэзалюцыю аб правядзенні ў рэгіёне рэферэндуму аб адлучэнні Данбаса. Арыентыровачна рэферэндум павінен адбыцца ўжо 10 сакавіка.

Паводле звестак выдання, сярод тых, хто сабраўся пад аблрадай, распаўсюджваюцца чуткі пра тое, што нібыта Арсень Яцэнюк плануе ўводзіць войскі на Луганшчыну». Таксама вакол будынка невядомыя пашкодзілі аўто - пракалолі шыны, разбілі шкло.

Мітынгоўцы склалі зварот да Уладзіміра Пуціна, у якім просяць увесці войскі ў Луганск, а таксама патрабуюць прызнаць новую ўладу нелегітымнай.

Кіраўнік «Луганскай гвардыі» Аляксандр Харытонаў перадаў дэпутатам аблрады Рэзалюцыю пастановы аб звароце да Пуціна. У сваю чаргу некалькі дэпутатаў паспрабавалі сысці з будынка аблрады праз чорны ход, але іх вярнулі назад у сесійную залу. Пазней дэпутаты аблрады наважылі не падпісваць рэзалюцыю, прынятую мітынгоўцамі, праз што дэманстранты пачалі штурм будынка.

Людзі ў масках з расейскімі сцягамі і з шчытамі зламалі вароты і дзверы ў будынку і прарваліся ў аблраду. Дэпутаты пакінулі будынак праз чорны ход. На даху АДА ўзнялі расейскі сцяг.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках