29 красавiка 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпадраздзяленні ДАІ бяруць пад ахову ўезды ў Кіеў

Спецпадраздзяленні ДАІ бяруць пад ахову ўезды ў Кіеў

На ўездах у Кіеў з 2 сакавіка будуць дзяжурыць нарады спецыяльнага атрада ДАІ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы дэпартамента ДАІ МУС Украіны, піша obozrevatel.com.

«Уначы 2 сакавіка, невядомыя злачынцы ў Кіеве на стацыянарным пасту «Быкоўня» ва ўпор расстралялі інспектараў ДАІ. За няпоўныя два тыдні гэта ўжо другі ўзброены напад на супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. У сувязі з гэтым кіраўніцтва Дзяржаўтаінспекцыі вымушанае звярнуцца да ўзмацнення мер бяспекі. З сённяшняга дня на стацыянарных пастах Дзяржаўтаінспекцыі будуць працаваць патрулі спецыяльнага атрада адмысловага прызначэння МУС Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі ДАІ, асноўнымі задачамі патрулёў будзе недапушчэнне крымінальных праяў і забеспячэнне бяспечнага перамяшчэння ўдзельнікаў дарожнага руху.

«Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян і гасцей сталіцы з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася. Работнікі ДАІ будуць рабіць усё, што ад іх залежыць, каб забяспечыць правапарадак і абараніць людзей», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у нядзелю, каля 2-х гадзін ночы, на КПП на Броварскім праспекце невядомыя застрэлілі траіх інспектараў ДАІ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках