29 красавiка 2024, панядзелак, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маракі фрэгата «Гетман Сагайдачны» застаюцца вернымі народу Украіны

3
Маракі фрэгата «Гетман Сагайдачны» застаюцца вернымі народу Украіны

Флагман Ваенна-Марскіх Сіл Украіны фрэгат «Гетман Сагайдачны» з верталётам Ка-27 і агляднай групай на борце вяртаецца ва Украіну.

Пра гэта сёння, 2 сакавіка, паведаміў контр-адмірал Андрэй Тарасаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны (Мінабароны).

Адзначым, у гэты момант ён знаходзіцца на ваенна-марской базе ВМС Грэчаскай Рэспублікі Суда на Крыце з мэтай папаўнення запасаў, піша lb.ua.

Контр-адмірал звярнуў увагу, што асабісты склад нацыянальнага кантынгенту абураны распаўсюджанай некаторымі СМІ заявай аб нібыта парушэнні ім прысягі на вернасць украінскаму народу і ўзняццем над фрэгатам «Андрэеўскага сцяга».

«Украінскія вайскоўцы застаюцца вернымі прысязе народа Украіны, працягваюць з гонарам выконваць ускладзеныя на іх абавязкі і з гонарам нясуць сцяг Украіны», - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, контр-адмірал адзначыў, што камандаванне нацыянальнага кантынгенту падтрымлівае пастаянную сувязь і каардынуе свае дзеянні з Генеральным штабам Узброеных Сіл Украіны.

Нагадаем, раней вайсковы фрэгат стаў аб'ектам дэзінфармацыі расейскага навінавага агенцтва, якое паведаміла, што судна пакінула крымскі порт. Аднак пазней стала вядома, што «Гетман Сагайдачны» ўвесь гэты час знаходзіўся на заданні ў Грэцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках