4 траўня 2024, Субота, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаліба: На бітумных «распушчальніках» Лукашэнка можа зарабіць $1 мільярд

5
Жаліба: На бітумных «распушчальніках» Лукашэнка можа зарабіць $1 мільярд

Але гэта ўсё роўна не ўратуе беларускі экспарт, мяркуе доктар эканамічных навук.

Такім чынам прафесар Барыс Жаліба пракаментаваў сайту charter97.org рост экспарту беларускага бітуму ў 500 разоў.

«Гэты экспарт даў дзесьці 400 мільёнаў даляраў, але гэта ўсё ж такі не можа замяніць афёру з «распушчальнікамі» і «разбаўляльнікамі», бо кошт там быў на 1,5-2 мільярда даляраў. Таму ядумаю, што гэта не ўратуе наш экспарт, які зніжаецца. Ужо падлічылі, што валютны даход знізіўся за студзень-люты на 7,8% у параўнанні з тымі ж месяцамі таго ж года», - перакананы экспэрт.

Эканаміст адзначыў, што, магчыма, лукашэнкаўскім алігархам Шакуціну і Вераб'ю, якія былі задзейнічаны ў распушчальніка-разбаўляльнікавых схемах, далі заданне зрабіць нешта падобнае да таго.

«Вось яны і зрабілі, але не ў такіх маштабах, як раней. Можа, за год і набяжыць на мільярд даляраў. Але пакуль што гэта не кампенсуе падзенне экспарту, якое мы назіраем. І гэта імклівае падзенне пагражае, па-першае, тым, што абваліцца курс рубля. Бо паглядзіце: Украіна амаль нічога не купляе ў Беларусі, а Расея ўкідвае ў Крым мільярды даляраў, што адмоўна адаб'ецца на попыце на нашую прадукцыю ў Расеі. Таму перспектывы таго, што нас чакае, вельмі дрэнныя», - падкрэсліў Барыс Жаліба.

Нагадаем, бітумныя мастыкі беларускага вырабу сталі абсалютнымі лідарамі паводле тэмпу росту экспарту. У студзені 2014 іх продажы выраслі амаль у 500 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках