8 траўня 2024, Серада, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З красавіка падаражэюць чыгуначныя квіткі ўнутры краіны

17
З красавіка падаражэюць чыгуначныя квіткі ўнутры краіны

Кошты вырастуць істотна.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях і рэгіянальных лініях эканом-класа, рэгіянальных лініях бізнес-класа, міжрэгіянальных лініях эканом-класа, міжрэгіянальных лініях бізнес-класа, а таксама тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца з красавіка.

Кошт пасажырскіх перавозак зменіцца ў адпаведнасці з прыняццем пастановы Міністэрства эканомікі Беларусі №23 ад 12 сакавіка 2014 г «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычнiка 2012 г. №90», апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў суботу.

У прыватнасці, тарыф на перавозкі пасажыраў у межах аднаго тарыфнага пояса замест Br5 тыс складзе Br6 тыс. Гэта актуальна для паездак ад станцыі Менск-Пасажырскі да станцый Беларусь, Гарадзішча, Фаніпаль, Міханавічы і інш.

Тарыф на паездкі ў межах двух тарыфных паясоў па адным напрамку складзе Br7, 8 тыс замест Br6 тыс. Перавозка пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў па двух напрамках (маршрутах) абыйдзецца ў Br13,2 тыс замест цяперашніх Br10тыс.

На рэгіянальных лініях эканом-класа тарыф за 1 зону складзе Br1,2 тыс, за 1 кіламетр праезду - Br120 (у цяперашні час, адпаведна, Br900 і Br90).

Астатнія тарыфы на пасажырскія перавозкі ўнутры краіны таксама зведалі змены ў бок павелічэння.

У апошні раз тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях змяняліся восенню 2013 года.

Пастанова Мінэканомікі № 23 уступае ў сілу праз тры дні пасля афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках