8 траўня 2024, Серада, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фальшывы міліцыянт падмануў гарадзенцаў на 50 мільёнаў

5
Фальшывы міліцыянт падмануў гарадзенцаў на 50 мільёнаў

Пенсіянерка аддала незнаёмцу 7,3 мільёна рублёў і дарагі смартфон, каб выратаваць сына ад турмы.

Мужчына прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і пераканаў абодвух у тым, што хлопец абвінавачваецца ў махлярстве, піша «Вячэрняя Гародня».

Падман на грошы

Малады чалавек патэлефанаваў Цэцыліі Камільеўне, прадставіўся супрацоўнікам крымінальнага вышуку і сказаў, што нібыта на яе сына ў міліцыю паступіла некалькі заяў наконт віз і, каб не дайшло да крымінальнай справы, пацярпелым трэба выплаціць грошы. Гаворка ішла пра суму ў 7,3 мільёна рублёў. Яе сын Павел разважыў, што гэта неяк звязана з гісторыяй дзесяцігадовай даўнасці. У 2003 годзе ён хацеў уладкавацца на працу за мяжу. Дырэктар фірмы абяцаў яму зрабіць візу і прапанаваў распаўсюдзіць слых сярод знаёмых аб тым, што ён можа дапамагчы і ім. Хлопец так і рабіў. Але неўзабаве мужчына знік разам з грашыма. Цяпер ён у вышуку, так што кампенсаваць шкоду, разважыў Павел, прыйдзецца яму.

Паколькі такой сумы ў Цэцыліі Камільеўны і яе сына не было, узялі крэдыт у банку. Махляр паабяцаў раздаць іх пацярпелым і ўзяць распіскі, маўляў, прэтэнзій не маюць.

Аднак праз некалькі дзён Аляксей К. патэлефанаваў зноў і сказаў, што ў міліцыі яшчэ дзве заявы, праўда, на гэты раз пацярпелыя хочуць атрымаць мабільны тэлефон. Павел купіў у крэдыт тэлефон і аддаў яго ашуканцу. Сцяміўшы, што хлопца лёгка «развесці», праз пару дзён Аляксей зноў патэлефанаваў і сказаў, што патрэбныя яшчэ 4 мільёны. Толькі пасля гэтага Цэцылія Камільеўна зразумела, што яе і сына ўвесь час падманвалі.

Абяцаў зрабіць візы

Як аказалася, у махляра цэлы букет злачынстваў. У студзені мінулага года супраць яго была заведзена першая крымінальная справа паводле шматлікіх фактаў крадзяжу паліва ў дзяржпрадпрыемства. Хлопец працаваў там два гады і меў доступ да стэнда, на якім захоўваліся ключы ад службовых машын і паліўныя карткі. Праз іх ён запраўляў свой аўтамабіль і аўто сваіх сяброў. У агульным памеры выкраў амаль 3,2 тысячы літраў паліва на суму больш за 24 мільёнаў рублёў.

Пакуль ішло расследаванне паводле гэтай крымінальнай справы, К. знайшоў спосаб, як яшчэ «пажывіцца». Цягам двух месяцаў ён прымудрыўся падмануць 13 чалавек, абяцаючы зрабіць візы. Браў з «кліентаў» у каго 150, у каго 300 даляраў, забіраў пашпарты, а потым знікаў. Такім чынам «назапасіў» больш за 17 мільёнаў рублёў.

Далі 2 гады і штраф 6,5 мільёна

Суд у справе К. доўжыўся амаль паўгода. Як распавёў старэйшы памочнік пракурора горада Гародня Сяргей Калабухін, сваю віну махляр прызнаў практычна ў поўным аб'ёме і выплаціў усю шкоду і прадпрыемству, і пацярпелым, а гэта прыкладна 50 мільёнаў рублёў. У лютым гэтага года злачынца асудзілі паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да двух гадоў папраўчых работ з утрыманнем 20% заробку ў даход дзяржавы і далі штраф - 50 базавых велічынь (6,5 мільёна рублёў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках