3 траўня 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Балкунец: Сустрэча Турчынава з дыктатарам - здрада Майдана

19
Зміцер Балкунец: Сустрэча Турчынава з дыктатарам - здрада Майдана

Кіеву не варта верыць абяцанням Лукашэнкі.

Такое меркаванне выказаў палітолаг Зміцер Балкунец, каментуючы сайту charter97.org сустрэчу Турчынава і Лукашэнкі.

«Я думаю, што ў сустрэчы былі зацікаўленыя і беларускі, і ўкраінскі бакі. Для Менска было важна прадэманстраваць сваю пазіцыю цяперашняму кіраўніцтву Украіны, чаму ён прыняў такое рашэнне па Крыме. Гэта, з аднаго боку. З іншага боку, Лукашэнка, відавочна, не хоча псаваць адносінаў з Украінай. Таму ён быў вымушаны такім чынам прадэманстраваць сваю лаяльнасць і даць пэўныя гарантыі ўкраінскаму кіраўніцтву, што з боку Беларусі ніякага ваеннага ўварвання не плануецца. Вядома, у гэтым быў зацікаўлены і Турчынаў», - лічыць Зміцер Балкунец.

Эксперт дадаў, што пры гэтым абяцанням Лукашэнкі верыць нельга, таму што яны выконваюцца вельмі рэдка.

«Відавочна, што любая ўлада ва Украіне за апошнія два дзесяцігоддзі вымушаная лічыцца са сваімі суседзямі і ўступаць з імі ў дыялог і перамовы. Палітыкі могуць на Майдане казаць адно, а калі прыходзяць да ўлады, пачынаюць адзін аднаму ціснуць рукі, знаёміцца​​, сябраваць і гэтак далей. Яны могуць шмат казаць пра тое, што ў суседніх краінах ёсць дыктатары, але яны будуць з імі ўступаць у перамовы. Гэта было з Юшчанкам і адбываецца цяпер. І тут відавочна, што Турчынаў можа нават нейкім чынам здраджваць ідэалам Майдана. Але так як ён выступае ў якасці кіраўніка дзяржавы, то вымушаны весці перамовы са сваімі суседзямі», - канстатаваў Зміцер Балкунец.

Нагадаем, 29 сакавіка беларускі дыктатар сустрэўся з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым. Перамовы адбыліся ў Ляскавічах Гомельскай вобласці, на мяжы дзвюх дзяржаў.

Фота: dw.de

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках