2 траўня 2024, Чацвер, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Зварот Кучмы да Лукашэнкі - палітычная наіўнасць

7
Раман Якаўлеўскі: Зварот Кучмы да Лукашэнкі - палітычная наіўнасць

Гандаль з беларускім кіраўніком ні да чаго добрага не прывядзе.

Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org зварот Леаніда Кучмы да беларускага дыктатара з просьбай дапамагчы Украіне.

«Гэта проста такія хітрынки, нічога сур'ёзнага. І калі казаць, хто яшчэ з былых прэзідэнтаў звернецца, то Краўчук, відавочна, не будзе гэтага рабіць. Таму што ён ставіцца да Лукашэнкі з-за Шушкевіча рэзка адмоўна і неаднаразова нагадваў, што мізэрная пенсія ў былога кіраўніка Беларусі - ганьба для краіны. Юшчанка, які па словах Лукашэнкі з'яўляецца яго сябрам, таксама пакуль маўчыць. І наогул, гэтыя звароты не проста палітычная наіўнасць. Гэта тое, пра што перасцерагае, у прыватнасці, Саннікаў, які раіць не ўступаць у такія таргі з Лукашэнкам, залежнасць якога ад Крамля моцна ўзмацнілася пасля падзеяў 19 снежня 2010 года. Таму што ні да чаго добрага, у тым ліку для Украіны, гэта прывесці не можа», - адзначыў ён.

Аглядальнік дадаў, што сённяшняя прэс-канферэнцыя ўкраінскага амбасадара ў Менску вельмі значная.

«Па-першае, так супала, што яна адбылася ў дзень, калі ў Маскве праходзіць пасяджэнне мытнай тройкі: Пуцін, Назарбаеў, Лукашэнка. Па-другое, амбасадар пацвердзіў сваю лаяльнасць да новай улады ў Кіеве, якую ў Маскве лічаць незаконнай. Ён таксама падвергнуў рэзкай крытыцы расейскую антыўкраінскую прапаганду. І, па-трэцяе, што вельмі важна, ён сказаў, што ніякіх фактаў наплыву бежанцаў з Украіны яе амбасадай у Менску не зафіксаваны. То бок, гэта хлусня расейскай прапаганды. Таму прэс-канферэнцыя пасла Ежаля сведчыць пра тое, што новая ўлада Украіны не без цяжкасцяў, вядома, але працуе, а беларускія ўлады не падвяргаюць сумневу яе легітымнасць, даўшы яму трыбуну, - падкрэсліў Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, учора былы ўкраінскі прэзідэнт Леанід Кучма звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб падтрымцы ў захаванні цэласнасці Украіны і недапушчэнні кровапраліцця.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках