30 красавiка 2024, aўторак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымаць сцяг Украіны над Меджлісам прыехаў аўтобус баявікоў

5
Здымаць сцяг Украіны над Меджлісам прыехаў аўтобус баявікоў

Цэлы аўтобус баявікоў прыехаў у офіс Меджліса крымскататарскага народа ў Сімферопалі, каб зняць з будынка ўкраінскі сцяг.

Па словах прэс-сакратара арганізацыі Лэйлы Муслімавай, байцы ўсталявалі лесвіцу і замянілі сцяг Украіны на сцяг Крыма, калі ў офісе амаль нікога не было. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба BBC.

"Наша дзяжурная залезла на падаконнік другога паверха, і скінула гэты сцяг. "Самаабаронаўцы" пагражалі нам турмой, лаяліся, казалі, што наша месца ва Узбекістане, а не ў расейскім Крыме, заламалі мне рукі, калі я паспрабавала перашкодзіць замене сцяга", - распавяла Муслімава.

Паводле яе слоў, крымскататарскі сцяг байцы не чапалі, а ўкраінскі забралі з сабой.

Нагадаем, на будынку Меджліса крымскататарскага народа ў Сімферопалі ў суботу, 19 красавіка, быў вывешаны сцяг Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках