30 красавiка 2024, aўторак, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты ўзводзяць барыкады ў сталіцы Венесуэлы

2

У Каракасе аднавіліся сутыкненні паміж сіламі бяспекі і дэманстрантамі, якія выступаюць супраць Нікаласа Мадура.

Дэманстранты ў масках ўсталёўвалі ў горадзе барыкады, спальвалі пудзіла прэзідэнта Мадура і кідалі бутэлькі з запальнай сумессю. У адказ паліцыя ўжыла слёзацечны газ і разганяла пратэстоўцаў пры дапамозе вадамётаў, перадае BBC.

З моманту пачатку антыўрадавых дэманстрацый у Венесуэле ў лютым загінулі па меншай меры 40 чалавек.

Акцыі пратэсту пачаліся з выступленняў студэнтаў, якія скардзіліся на высокі ўзровень злачыннасці і дэфіцыт прадуктаў харчавання ў краіне. У далейшым студэнцкія дэманстрацыі перараслі ў больш шырокі апазіцыйны рух, і цяпер многія пратэстоўцы кажуць, што не спыняцца, пакуль урад Нікаласа Мадура не сыдзе ў адстаўку.

У Каракасе ў нядзелю прайшлі таксама дэманстрацыі ў падтрымку ўрада, у якіх, па паведамленнях, удзельнічалі дзесяткі тысяч чалавек.

Фото: Reuters
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках