29 красавiка 2024, панядзелак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўхвалілі продаж парашковага алкаголю

20
ЗША ўхвалілі продаж парашковага алкаголю

Парашковы алкаголь паступіць у продаж у ЗША гэтай восенню.

Пра гэта паведамляе The Washington Times са спасылкай на міністэрства фінансаў ЗША.

Законапраект аб дазволе продажу парашковага алкаголю быў ухвалены Бюро па падатках і гандлі алкагольнай і тытунёвай прадукцыяй. Усяго ў продаж паступіць шэсць разнавіднасцяў алкагольных парашкоў: з густам гарэлкі, рому, а таксама кактэйляў «Махіта», «Маргарыта», «Касмаполітан» і «Лімонная кропля», піша Lenta.ru.

Прадукт будзе выпускацца пад брэндам Palchohol, скарочанае ад powdered alchohol, што азначае парашковы алкаголь. Для вырабу напою змесціва пакета неабходна змяшаць з невялікай колькасцю вады. Парашок можна таксама выкарыстоўваць як дадатак для прыгатавання ежы. Вытворцы вельмі не рэкамендуюць удыхаць парашковы алкаголь праз нос. Ап'яненне ў такім выпадку наступіць імгненна, а наступствы для здароўя могуць апынуцца незваротнымі.

Асноўным спажыўцом Palchohol, хутчэй за ўсё, стане моладзь. Гэта абумоўлена не столькі незвычайным густам прадукту, колькі таннасцю. Яго кошт у некалькі разоў ніжэй, чым кошт аналагічнага напою, прыгатаванага з бутэлькавага алкаголю. Акрамя таго, парашковы алкаголь лёгкі ў транспартоўцы.

Аднак ёсць асцярогі, што парашком змогуць скарыстацца амерыканскія падлеткі. Гэта адбудзецца ў выпадку, калі не будуць унесеныя змены ў закон, які забараняе продаж алкаголю непаўналетнім. Згодна з ім, забараняецца продаж вадкасцяў, якія змяшчаюць алкаголь, асобам, якія не дасягнулі 21 года. Cухія рэчывы пад забарону не падпадаюць.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках